Больш паўстагоддзя разам

Людзі і лёсы

юбилеиУ наш час, калі паведамленне пра чый-небудзь шлюб выклікае сустрэчнае пытанне ці надоўга, добра б адказаць, што назаўсёды! Больш за паўстагоддзя жывуць у міры і згодзе, у здароўі і хваробах, перажываючы нягоды і радасці, Дзмітрый Фёдаравіч і Ніна Сцяпанаўна Клімовіч. Толькі любоў, шчырасць у адносінах, пачуццё абавязку, цярпенне, узаемнае самаахвяраванне ў імя адзін аднаго здольныя зрабіць сям’ю шчаслівай і моцнай.
Хаця, здавалася б, звычайныя людзі, выйшаўшыя з сем’яў рабочых, пражываюць звычайнае жыццё: пазнаёміліся, стварылі сям’ю, аддана працавалі не адзін год, не скардзіліся на цяжкасці і радаваліся поспехам, нават самым нязначным, таму што лічаць: жыццю патрэбна дзякаваць за ўсё. Дзмітрый Фёдаравіч доўгі час працаваў на камбікормавым заводзе рабочым, адтуль і на пенсію выйшаў. Аднак, адчуваючы энергію і нерастрачаны патэнцыял, яшчэ некаторы час пасля гэтага працаваў у леспрамгасе. Ніна Сцяпанаўна з пачатку 80-х гадоў працоўны шлях звязала з кансервавым заводам, дзе працавала на розных пасадах.
Зараз вось абодва знаходзяцца на заслужаным адпачынку, на якім таксама не сядзяць без справы: шчыруюць на прысядзібным участку, разводзяць хатнюю жыўнасць, падтрымліваюць парадак у хаце і вакол яе.
Дзмітрый Фёдаравіч і Ніна Сцяпанаўна вырасцілі сына і дачку, клапоцяцца аб унучках, радуюцца іх поспехам і перамогам.
Гэта ўнікальная з’ява ў наш час – разам, рука аб руку, дайсці да залатога вяселля. Трэба разумець, у якія часы склаліся гэтыя сем’і, і праз што ім давялося прайсці. Але не пасварыліся, не рассталіся, усё перажылі, падтрымліваючы і паважаючы адзін аднаго. Такія пары – лепшы прыклад для моладзі, жывы сімвал любові і вернасці, доказ таго, што гэтыя словы – каханне, адданасць, сям’я – не з’яўляюцца пустым гукам.

Падрыхтавала Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *