Каралі ад Наталлі

Увлечения хойничан

gfXhIYS2DU8Часта шукаю ў сацыяльных сетках крэатыўных маладых людзей, якія жывуць у нашым раёне і маюць цікавыя захапленні, каб зрабіць іх героямі газеты. Аднойчы такія пошукі прывялі мяне на старонку «Вконтакте» прыгожай, абаяльнай дзяўчыны – Наталлі Савянок. З ёй мы знаёмы яшчэ са школы, але я нават і падумаць не магла, што яна мае такое цудоўнае хобі – стварае надзвычай мілыя ўпрыгожванні сваімі рукамі.
5qfHBGMpzXUУбачыўшы здымкі цудоўных караляў (калі хто не «сябруе» з беларускай мовай – гэта «ожерелье»), якія Наташа вырабіла сама, я тут жа пачала ёй пісаць паведамленне з прапановай размясціць іх у «раёнцы». На маю радасць дзяўчына згадзілася не толькі падзяліцца фатаграфіямі, але і падрабязна расказала аб сваёй творчасці.
tbI9mxURodQЯк высветлілася, яна яшчэ з дзяцінства заўсёды нешта спрабавала майстраваць. Хадзіла ў гурток кройкі і шыцця, але ніякіх ведаў з таго часу, на жаль, не захавалася. А вось цікавасць да рукадзелля засталася. Будучы яшчэ студэнткай Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, яна пачала купляць спецыяльныя часопісы і самастойна вучыцца. Спачатку шмат было памылак і хібаў, але ўсё папраўна, галоўнае, каб былі жаданне і стараннасць.
ROBiWndLte8Першае калье з косамі дзяўчына зрабіла два гады таму. Акрамя таго, яна стварае эксклюзіўныя брошкі і абадкі на галаву. Матэрыял у асноўным купляе ў магазінах для рукадзелля, альбо заказвае праз Інтэрнэт. А яшчэ часта знаходзіць карысныя «запчасткі» сярод старых рэчаў.
lwG8akRXScEКолькі часу затрачваецца на такія работы, сказаць складана – на кожныя каралі па-рознаму, ды яшчэ многае залежыць ад натхнення і настрою. Калі яны ёсць, то Наталля, напрыклад, калье з косамі можа і за дзве гадзіны змайстраваць. А вось, дапусцім, калі прадугледжана вышыўка бісерам, то гэта, канешне, больш складаная і карпатлівая работа, на якую можа пайсці і месяц. Абадкі таксама досыць хутка робяцца: вышытыя пацеркамі – каля паўтары гадзіны, а з кветкамі з шыфону трохі даўжэй.
0YbUjCNcChMПытаюся: адкуль ідэі прыходзяць? І па словах майстрыхі, адусюль! Журналы, фільмы, фота з сацыяльных сетак – яна бачыць якую-небудь цікавую рэч, «загараецца» і спрабуе зрабіць нешта падобнае, часцей за ўсё са сваім дадаткам.
KUM742QHC_4Усе ўпрыгожванні Наташа з задавальненнем носіць сама, бо яны з’яўляюцца выдатным аксэсуарам у розных вобразах. Але бывае, што арыгінальнае калье становіцца прыемным падарункам для сябровак. Розныя ўпрыгожванні – гэта наогул дзявочая радасць, а калі яшчэ і зробленая ўласнымі рукамі, дык двайная!

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *