Патэнцыял – у практычнай накіраванасці


21 верасня 2010 года пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў адбылася 4-я сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання. У рабоце сесіі прынялі ўдзел  і выступілі: старшыня райвыканкама А.В. Бічан; старшыня Гомельскага  абласнога Савета дэпутатаў М.А. Бондар; начальнік аддзела па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама А.В. Цылько.

Па першаму вынесенаму на разгляд пытанню “Аб ходзе выканання раённай праграмы “Моладзь Хойнікшчыны на 2007-2010 гады” выступіла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І.С. Панчанка. Дынаміка прыбыцця ў раён маладых спецыялістаў са 132 чалавек у 2007 годзе знізілася да 118 чалавек у 2010 годзе. Каменціруючы гэтыя лічбы, уключыўшыся ў размову старшыня райвыканкама А.В. Бічан звярнуў увагу сабраўшыхся на тое, што не заўсёды ўдаецца пераканаць маладых людзей будаваць жыллё ў нашым, падвергшымся радыяцыйнаму забруджванню раёне, калі кошт квадратнага метра прыроўнены да кошту квадратнага метра ў сталіцы Беларусі. Праблема замацавання маладых кадраў ёсць – і аб гэтым трэба гаварыць адкрыта.

Станоўчую адзнаку рабоце аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА “БРСМ” даў у сваім выступленні начальнік аддзела па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама А.В. Цылько. Ен заклікаў прысутных кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый ствараць мэтанакіраваным маладым спецыялістам перспектыву кар’ернага росту, прыслухоўвацца да іх свежых ідэй і прапаноў, старшыням сельсаветаў дакладна ўнікаць і ведаць даныя, якія датычаць маладых спецыялістаў, працуючых на тэрыторыі Савета.    

 Аб ходзе рэалізацыі комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ў выніку войн, на 2006-2010 гады даклад зрабіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка, аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 г.    № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” – начальнік аддзела эканомікі райвыканкама А.М. Гарашчанка.

У абмеркаванні справаздач прынялі ўдзел: Н.У. Ешчанка, старшыня камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, справах моладзі, спорту, турызму і чарнобыльскіх пытаннях райсавета дэпутатаў, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы; А.У. Савянок, старшыня Судкоўскага сельсавета; Т.У. Мелюх, начальнік сыраробнага цэха ПУП “Палескія сыры”; Л.В. Ермакова, дэпутат, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама; М.У. Кудзін, дэпутат, галоўны ляснічы ПДРЭЗ; А.В. Шавырава, дэпутат, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну; А.Д. Камеш, упаўнаважаны вёскі Карчовае. Дарэчы, Арсенція Дзмітрыевіча з нагоды 80-гадовага юбілею павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і ўручыла букет кветак і падарунак.

На сесіі таксама абмяркоўваліся пытанні: “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 мая 2007 года № 28”; “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 студзеня 2009 года № 44”; “Аб прызнанні страціўшым сілу рашэння Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 15 чэрвеня 2010 года № 15”; “Аб адмене рашэння Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 чэрвеня 2009 года №18”; “Аб адмене рашэння Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 20 мая 2010 года №10”; “Аб выключэнні з уліковых даных населеных пунктаў Хойніцкага раёна”; “Аб пераіменаванні і пераўтварэнні сельскіх населеных пунктаў Хойніцкага раёна ў аграгарадкі”; “Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Паселіцкага сельсавета”.

Па ўсіх вынесеных на разгляд дэпутацкага корпусу пытаннях прыняты рашэнні.

У сваім звароце да дэпутатаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў М.А. Бондар акцэнтавала ўвагу на тым, што не трэба пісаць лозунгавых праграм, трэба прытрымлівацца прынцыпу “лепш менш ды лепш”, канкрэтны вынік, канкрэтныя справы павінны быць, каб кожны абраннік народа пакінуў пасля сябе добры след. Неабходна ставіць такія мэты і задачы ў сваёй рабоце, якія прынясуць людзям карысць. Пры зацвярджэнні праграм, а іх на разгляд дэпутатаў выносіцца не адзін дзесятак, трэба напярэдадні дакладна вывучыць іх, каб потым была магчымасць пракантраляваць выкананне.

У паўсядзённай дзейнасці дэпутацкі погляд неабходна арыентаваць у першую чаргу на праблемы пажылых людзей, праблему алкагалізацыі насельніцтва, уласным прыкладам прывіваць жыхарам раёна звычкі здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам. Канкрэтна ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі вывучыць іх праблемы і ўпэўнена іх рэалізоўваць, прычым патэнцыял гэтай рэалізацыі павінен заключацца ў практычнай накіраванасці.



Ірына ВАСІЛЬЕВА. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *