Пазваніце бацькам!


Невыпадкова Дзень пажылых людзей з’явіўся ў нашым календары менавіта восенню. Восень – гэта вянец года. І менавіта гэта пара адзначана залатымі і яркімі фарбамі.

Восенню жыцця называюць той перыяд жыцця чалавека, калі непазбежна падыходзіць старасць, а часта разам з ёй і адзіноцтва. Нічога не зробіш – такое жыццё: дзеці падрастаюць, ствараюць свае сем’і і разлятаюцца з бацькоўскага дома.

У сілу спецыфікі нашай працы, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва часта сутыкаюцца з тым, што старыя часам застаюцца забыты сваімі дзецьмі. Самыя блізкія людзі не знаходзяць часу для таго, каб лішні раз наведаць бацькоў, удзяліць ім неабходную ўвагу. Ні адзін, нават самы лепшы сацыяльны работнік, не заменіць роднага чалавека, не падорыць таго цяпла і радасці зносін, як роднае дзіця.

Дзеці і ўнукі, пазваніце сваім бацькам, дзядулям і бабулям!
Ваша ўвага так неабходна вашым блізкім!



Г. СКАЧКО,дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *