Каб жыццё было змястоўным


Сацыяльная палітыка, праводзімая ў Рэспубліцы Беларусь, накіравана на аказанне ўсямернай дапамогі людзям пажылога ўзросту – ім гарантавана ахова здароўя, выплата дзяржаўных пенсій і дапамог. З мэтай стварэння дастойных умоў пражывання адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту ў нашым раёне вядзецца рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках комплекснай праграмы па ўдасканальванню сістэмы сацыяльнай работы з адзінокімі грамадзянамі пажылога ўзросту. Гэта праграма ўяўляе сабой эфектыўную мадэль міжгаліновага супрацоўніцтва паміж Хойніцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і службамі, якія вырашаюць сацыяльныя пытанні грамадзян .

На тэрыторыі нашага раёна пражывае 6666 чалавек ва ўзросце старэй 55 гадоў, што складае 29,8% ад агульнай колькасці насельніцтва, усе яны састаяць на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, не маючых  на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь працаздольных дзяцей, налічваецца 483 чалавекі, амаль пароўну ў горадзе і ў сельскіх населеных пунктах.

Штогод спецыялістамі цэнтра праводзяцца абследаванні матэрыяльна-бытавога стану адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту з мэтай паляпшэння іх якасці жыцця і быту. У выніку выяўляюцца грамадзяне, якія маюць патрэбу ў розных відах дапамогі: надомным абслугоўванні, кансультацыйнай дапамозе, сродках рэабілітацыі, гуманітарнай і матэрыяльнай дапамозе.

Матэрыяльная дапамога з Фонду сацыяльнай абароны на працягу пяці гадоў аказана 213 чалавекам на агульную суму 11 мільёнаў 710 тысяч рублёў. Дзяржаўная адрасная дапамога назначана 64 адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту на суму 7 мільёнаў 663 тысячы рублёў. Акрамя гэтага, са сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна згодна з калектыўнымі дагаворамі  аказваецца дапамога да памятных дат (Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня пажылых людзей) у выглядзе падарункаў і грашовых узнагароджванняў.  З пачатку рэалізацыі праграмы аказана грашовай дапамогі на суму амаль 93 мільёны рублёў. Таксама прадпрыемствамі і арганізацыямі  аказваецца штогод дапамога ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, рамонце жылля і надворных пабудоў, набыцці паліва і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Добра адладжана ў нашым раёне сістэма медыцынскага, гандлёвага, бытавога і культурнага абслугоўвання пажылых людзей. Калектывам раённага вузла электрасувязі за 8 месяцаў сёлета праведзена ўстаноўка 99 дамашніх тэлефонаў пажылым людзям.

Стала добрай традыцыяй правядзенне ў нашым раёне рознапланавых па форме і зместу культурна-масавых мерапрыемстваў, такіх як “Дабрыня і талент разам крочаць”, “Мае гады – маё багацце”, “Дарогамі вайны”. Напярэдадні Дня пажылых людзей праводзіцца акцыя “Увайдзі ў кожны дом”. У культустановах раёна працуюць 7 клубаў па інтарэсах для пажылых людзей, дзе яны атрымліваюць усё неабходнае для захавання жыццёвага тонусу – шчаслівыя імгненні захопленасці і эмацыянальнага пад’ёму.

Пры ТЦСАН арганізавана школа сацыяльнага работніка “Міласэрнасць”, штомесячна тут праводзяцца навучаючыя семінары, псіхалагічныя трэнінгі, накіраваныя на прадухіленне негатыўных момантаў, звязаных з гэтай прафесіяй, абмяркоўваюцца тэмы пажарнай бяспекі, догляду за хворымі людзьмі, аказання першай медыцынскай дапамогі і інш.  Традыцыйным стала правядзенне аглядаў-конкурсаў прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы сацыяльны работнік”. І вельмі прыемна, што нашы работнікі выходзяць пераможцамі аналагічнага мерапрыемства ў Гомельскай вобласці. Конкурс “Лепшы ветэранскі падворак” стварае ўмовы для актыўнага жыцця пажылых людзей.
Напярэдадні Дня пажылых людзей  дасылаю ім самыя цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць лад і згода, няхай вас радуюць дзеці і ўнукі, родныя і блізкія. Моцнага вам здароўя, добрага настрою і доўгіх гадоў жыцця.



Н. СЛЕСАРЭНКА, начальнік упраўлення райвыканкама па працы,занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.




ЗАПРАШЭННЕ
1 кастрычніка ў 11.00 у зале раённага Дома культуры адбудзецца канцэртная праграма “Восень жыцця, як і восень года”.
У фае Дома культуры будуць праводзіцца выстаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі “Мой сад” і “Мой агарод”, вырашчанай пажылымі людзьмі раёна, выстаўка вырабаў Дома рамёстваў, а таксама дзіцячай творчасці, малюнкаў, падзелак і сачыненняў вучняў гарадскіх школ.
Уваход свабодны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *