Крызісу насуперак


Сёння толькі і чуваць размоў аб сусветным эканамічным крызісе, падзенні аб’ёмаў вытворчасці, скарачэнні продажаў і г.д. А вось на РУП “Хойніцкі завод гідраапаратуры” паспяхова асвойваюць выпуск новых вырабаў для галоўнага канвеера Мінскага трактарнага завода.

Так, у першым квартале года хойніцкія машынабудаўнікі пачалі выпуск двух відаў карданных валаў у зборы, а таксама вала адбору магутнасці для трактараў МТЗ розных мадыфікацый. Больш таго, павялічваюцца і аб’ёмы вытворчасці: калі ў ранейшыя месяцы хайнічане пастаўлялі камплектуючых для збору 4200 трактараў, то на красавік запланавана пастаўка дэталей для збору 5 тысяч такіх адзінак тэхнікі.

Плануецца, што на працягу красавіка-мая завод асвоіць выпуск яшчэ двух відаў прадукцыі – камплектуючых для міні-трактараў і мотаблокаў, якія выпускае Смаргонскі агрэгатны завод. Гэта дазволіць прадпрыемству павялічыць аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі на 1 мільярд рублёў.

Устойлівае фінансавае становішча завода станоўча адбіваецца і на яго далейшых планах. У другім квартале на прадпрыемстве будзе зманціравана сістэма відэаназірання, а ў другім паўгоддзі пачнецца рэканструкцыя даху галоўнага корпуса. У інтэрнаце завода будзе зманціравана сучасная сістэма пажарнай сігналізацыі. Поўным ходам працягваецца і мадэрнізацыя вытворчасці.

Усяго ж на рэканструкцыю, мадэрнізацыю і асваенне новых відаў прамысловай прадукцыі плануецца затраціць ад 500 да 700 мільёнаў рублёў уласных сродкаў


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *