Па-новаму зірнулі на свой горад


22 верасня з плошчы Леніна стартаваў чарговы велапрабег вучнёўскай і працуючай моладзі горада. На гэты раз ён быў прымеркаваны да рэспубліканскай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, і 90-годдзя ЛКСМБ.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўтаінспекцыя, раённы камітэт БРСМ, аддзелы па справах моладзі і фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.  Асноўная мэта велапрабегу – папулярызацыя велатурызму і здаровага ладу жыцця сярод моладзі.

Каля 120 рабят  на сваіх веласіпедах праехалі па маршруту “пл. Леніна – помнік даватарцам” агульнай працягласцю 15 км у адзін бок. На канечным прыпынку ўдзельнікі заезду ўсклалі кветкі.

Для ўсіх гэты веламарафон стаў, перш за ўсё, сапраўдным спартыўным святам і магчымасцю па-новаму паглядзець на свой любімы горад.



Алена АНАТОЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *