Самазацвярджэнне ў прафесіі

Образование

На старонках “ЛС” паведамлялася аб тым, што выкладчыца беларускай мовы і літаратуры гарадской СШ № 3 Т.Л. Жураўская стала пераможцам раённага конкурсу “Настаўнік года-2009” і выйшла ў фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Аб тым, як праходзіла гэтае мерапрыемства, расказвае Таццяна Леанідаўна:

– Мая творчая камандзіроўка ў Гомель працягвалася два тыдні. Спачатку ў конкурсе “Самапрадстаўленне” на сцэне абласнога Дома тэхнічнай і мастацкай творчасці  сустрэліся 24 фіналісты з гарадоў і раёнаў вобласці. Апошнія дні тыдня мы давалі ўрокі па свайму прадмету ў гомельскіх школах. Для мяне на гэты час вучнямі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі СШ № 8.

Па выніках фінальных мерапрыемстваў была вызначана дзесятка лепшых канкурсантаў, куды ўвайшла і я. У суперфінале прадстаяла абараніць адукацыйны праект, правесці ўрок у школе па зададзенай тэме, пазмагацца ў конкурсах “Вырашэнне педагагічнай сітуацыі” і “Спартыўная прэзентацыя”.

Хачу сказаць, што інтрыга спаборніцтва захоўвалася да апошняга моманту. І калі на сцэне абласнога Дома тэхнічнай і мастацкай творчасці намеснік старшыні аблвыканкома П.А. Кірычэнка аб’явіў “Настаўнікам года” Вікторыю Бандарэнка са Светлагорска, усе канкурсанты і прысутныя ў зале шчыра парадаваліся за яе, дружнымі і гарачымі апладысментамі суправаджалі ўручэнне настаўніцкага “Оскара”.

Дыпламантамі сталі таксама настаўнікі Ірына Дзмітрыева з Рэчыцы і Алег Купрацэвіч са Жлобіна.

Усім удзельнікам прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў Гомеля былі ўручаны памятныя падарункі. Асабіста мне прыз – шыкоўны экземпляр кнігі на гістарычную тэматыку пад назвай “Екатерина Великая” ўручыў галоўны рэдактар “Гомельскай праўды” С.М. Бяспалы.

Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкома М.А. Бондар заклікала лепшых настаўнікаў вобласці падзяліцца сваімі педагагічнымі напрацоўкамі з калегамі на спецыяльных майстар-класах. “Многае лета” пеў удзельнікам конкурсу хор, а групы  падтрымкі ў  зале віталі апладысментамі.


Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *