Аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне (горадзе) месц, забароненых для правядзення пікеціравання


На падставе ч. 9 арт. 61   Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт  ВЫРАШЫЎ:

1. Вызначыць наступныя месцы ў Хойніцкім раёне (горадзе), забароненыя для правядзення пікеціравання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: на адлегласці менш 50 метраў ад будынкаў і ў памяшканнях мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, бальніц, паліклінікі, дзіцячых дашкольных устаноў, навучальных устаноў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

2. Забараніць правядзенне пікеціравання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у месцах, дзе функцыянаванне пікетаў будзе перашкаджаць дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў або ўяўляць небяспеку для жыцця і здароўя ўдзельнікаў пікетаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *