“Аб утварэнні Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”


Рашэнне Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27.09.2010 № 44/963
“Аб утварэнні Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”

Разгледзеўшы пратаколы сходаў працоўных калектываў, палітычнай партыі, грамадскіх аб’яднанняў, заявы грамадзян па вылучэнню прадстаўнікоў у састаў Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з арт. 24, 34, 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЛІ:

1. Стварыць Хойніцкую раённую выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 чалавек:
ГАРКУША
Людміла Аляксандраўна, вылучана Хойніцкай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
ГРЫГАРОВІЧ Андрэй Іосіфавіч, вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы;
ЕРМАКОВА Людміла Васільеўна, вылучана Хойніцкай раённай арганізацыяй Беларускага прафесіянальнага саюза;
ЖАЎНЯК Міхаіл Мікалаевіч, вылучаны працоўным калектывам камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Хойніцкі рамонтны завод”;
КУДРЫЦКАЯ Таццяна Уладзіміраўна, вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы;
КУЛАКОЎСКАЯ Людміла Фёдараўна, вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы;
МАРЧАНКА Святлана Уладзіміраўна, вылучана Хойніцкай раённай арганізацыяй Камуністычнай партыі Беларусі;
МАЖЭЙКА Ірына Аляксандраўна, вылучана працоўным калектывам дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 г. Хойнікі”;
НАЗАРАВА Таццяна Васільеўна, вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы;
СЯМЕНАВА Таццяна Мікалаеўна, вылучана Хойніцкай раённай арганізацыяй Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;
ФЕДЗЯНЬКО Алег Іванавіч, вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы;
ЧЭКАН Галіна Васільеўна, вылучана Хойніцкай раённай арганізацыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;
ШУТАВА Марына Казіміраўна, вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы. 

2. Вызначыць месца знаходжання Хойніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь –  горад Хойнікі, вул. Савецкая, 86, памяшканне раённага выканаўчага камітэта, каб. № 235, тэл. 2-19-98.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *