Пачаўся збор подпісаў


Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пачаўся 30 верасня. Подпісы могуць збіраць толькі члены ініцыятыўных груп  да 29 кастрычніка ўключна. Праверка дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і даных аб іх колькасці будзе праходзіць у дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы лістоў.

Члены ініцыятыўных груп пры зборы  подпісаў пры сабе павінны мець дакумент, які засведчвае асобу, і пасведчанне, выдадзенае Цэнтрвыбаркамам. У падпісных лістах павінны быць напісаны даныя аб тым чалавеку, які вылучаецца ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (месца працы, імя, прозвішча), а таксама прозвішча, імя, імя па бацьку члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, і  нумар ініцыятыўнай групы.

Дасягнуўшыя 18 гадоў і валодаючыя выбарчым правам грамадзяне Рэспублікі Беларусь  маюць права паставіць подпіс некалькі разоў, але толькі адзін раз за аднаго кандыдата. У падпісным  лісце без скарачэння ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку выбаршчыка, які падтрымлівае кандыдатуру, дата нараджэння, месца жыхарства, серыя і нумар пашпарта або рэквізіты іншых дакументаў. Выбаршчык павінен уласнаручна паставіць дату подпісу і распісацца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *