Славакія – Хойнікі: злучыў мост памяці


Колькі б гадоў ні прайшло ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб тым страшным перыядзе застаецца непарушнай назаўсёды. У час жорсткага ліхалецця супраць ненавіснага ворага поплеч з савецкімі воінамі рашуча змагаліся і салдаты славацкага войска. З мэтай ушанавання памяці загінуўшых землякоў у нашым раёне пабывала дэлегацыя “Клуба генералаў Славакіі” на чале са старшынёй арганізацыі Святазарам Надовічам.

Для гасцей была арганізавана цікавая пазнавальная праграма. У аграгарадку Глінішча яны наведалі Дом-музей І.П. Мележа і Глінішчанскі дзіцячы сад-СШ імя Мележа, пабачылі знак у памяць аб чарнобыльскай трагедыі, у аграгарадку Судкова – музей “Трагедыя Чарнобыля”. Кветкі і вянкі былі ўскладзены дэлегацыяй да месца захавання загінуўшых славацкіх воінаў на Брацкай магіле на гарадскіх могілках, да помніка Смутку і на Алеі баявой і працоўнай славы. Вялікія ўражанні атрымалі прыехаўшыя ад наведання адселеных вёсак на тэрыторыі ПДРЭЗ, гарадскога парка і раённага краязнаўчага музея, ад тэматычнай канцэртнай праграмы “Гэтых дзён не змоўкне слава” ў РДК.

На заканчэнне візіту кіраўнік дэлегацыі ўручыў памятныя медалі імя Я. Налепкі намесніку старшыні райвыканкама А.У. Машэўскаму, раённаму ваеннаму камісару І.Д. Ніслоўскаму, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанку, дырэктару КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. Клюкаўкіну, старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” М.А. Косару.



Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *