Стварыць трывалы запас на зіму


Восень – сапраўды гарачы час для кааператараў, калі адбываецца закладка бульбы і агародніны на міжсезонны перыяд. Як абстаяць справы з гэтым у нашым раёне, расказала намеснік старшыні райпо па нарыхтоўках і вытворчасці  Г.У. ВАСІЛЬЕВА.

– Згодна з рашэннем райвыканкама ад 20.09.2010 г. за №944 “Аб стварэнні стабілізацыйнага фонду харчовых тавараў на міжсезонны перыяд 2010-2011 гг.” зацверджаны аб’ёмы паставак бульбы  па цэнах, зацверджаных рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 13.09.2010 г. №1090, сельгаспрадпрыемствам нашага раёна – імя Мележа, “Аравічы”, “Судкова”, “Стралічава”–  у колькасці 180 тон.

Па стану на 1 кастрычніка ў стабілізацыйны фонд раёна райспажыўтаварыству адпушчана 33 тоны з КСУП імя Мележа і 10 тон бульбы з эксбазы “Стралічава”. Акрамя таго, з пачатку нарыхтоўчага сезона нарыхтавана “другога хлеба” па дагаворных цэнах 137 тон, у тым ліку ад насельніцтва – 93 тоны, з КСУП імя Мележа – 44 тоны.

Ужо сёння можна сказаць, што не будзе праблем у гандлёвых кропках раёна ў міжсезонны перыяд з агародніннай прадукцыяй, тым больш, што гранічныя  тэрміны яе закладкі яшчэ не наступілі. Капусты будзе нарыхтавана 55 тон, сталовыя буракі адгружаны з гаспадарак нашага раёна, моркву і цыбулю большай часткай закупілі ў фермерскай гаспадарцы “Шруба” з Турава і СВК “Брагінка” Брагінскага раёна.
Выкананы план закладкі салёных агуркоў і таматаў – па 2 тоны, столькі ж нарыхтавана мочаных яблык.

Але адна справа нарыхтаваць сельгаспрадукцыю, іншая – захаваць яе на ўвесь міжсезонны перыяд. З гэтай мэтай праведзены бягучы рамонт трох тыпавых  гародніннасховішчаў агульнай ёмістасцю 660 тон, у тым ліку для захоўвання бульбы 300 тон, гародніны 270 тон і 90 тон фруктаў.


Запісала Клаўдзія МІКАЛАЕВА. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *