Хто чытае, той і мае


У гэтым змаглі ўпэўніцца падпісчыкі раённай газеты “Хойніцкія навіны”, якія  сабраліся 30 верасня ў другім гарадскім аддзяленні паштовай сувязі для ўдзелу ў розыгрышы прызоў. Мерапрыемства работнікамі рэдакцыі праводзілася з мэтай у чарговы раз падзякаваць за давер надзейным сябрам раёнкі, заахвоціць самых удачлівых падарункамі.

Пераможцы розыгрышу вызначаліся шляхам выпадковай выбаркі квітанцый аб падпісцы на чацвёрты квартал бягучага года. Уладальнікамі прызоў сталі: Г.У. Дрожжа – ёй у падарунак дастаўся насценны гадзіннік; В.В. Жэбіт – на памяць ад раёнкі атрымала набор ільняных ручнікоў; М.А. Жыляк – парасон. Падарункі шчасліўчыкам уручыла галоўны рэдактар “Хойніцкіх навін” І.В. Лукашэнка.



Спадзяёмся, што для астатніх падпісчыкаў карысным падарункам стане наша газета, якая будзе прыходзіць да іх дамоў у наступным квартале.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *