Як прызнанне майстэрства


Пашыраецца кола прамысловых партнёраў КДВУП “Хойніцкі завод жалезабетонных вырабаў”.

Так, прадпрыемства забяспечвае сельскія гаспадаркі вобласці плітамі для сянажных траншэй, а камунальныя і абслугоўваючыя прадпрыемствы краіны – латкамі, кольцамі, днішчамі і накрыўкамі для каналізацыйных і водаправодных калодзежаў. Апошнія ў гэтым годзе ўпершыню былі накіраваны для ПМК-102 горада Клімава Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, а таксама для ПМК-98 з беларускага горада Чавусы, ПМК-6 горада Брэста, РУП “Гомельэнерга”, прадпрыемстваў “Бестсельбуд” і “Аркадабудкамплект”. А новыя плоскія пліты, выпуск якіх нядаўна асвоілі хайнічане, адпраўлены аб’яднанню “Рэчыцаводаканал”.


Добра разыходзяцца і пліты для цеплатрас, якія завадчане пастаўляюць адкрытым акцыянерным таварыствам “Вега”, “Спецмантажбуд” і “Мазырцепласеткі”.


Акрамя таго, добрыя сувязі захаваліся ў работнікаў Хойніцкага завода ЖБВ і з пастаяннымі прамысловымі партнёрамі з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і вытворчага аб’яднання “Беларусьнафта”. Усе гэтыя факты яскрава сведчаць аб высокай якасці хойніцкіх вытворцаў будматэрыялаў.


 


                                                              Віктар Назаранка.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *