Узнагарода за творчасць

Образование Тэрыторыя моладзі

7151fd5d-51ab-410b-ac05-2a6d8a54e2fbВучаніца Паселіцкай школы Алеся Эсэнава заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе літаратурных работ «Пасланне настаўніку».
Творчае спаборніцтва праходзіла напярэдадні прафесійнага свята педагогаў і ставіла сваёй мэтай папулярызаваць і павысіць прэстыж прафесіі настаўніка, сфарміраваць у юнага пакалення новы погляд на нялёгкую працу педагога.
На працягу верасня ўдзельнікі ва ўзросце ад 6 да 20 і старэй гадоў накіроўвалі свае работы ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі.
Відэаролік па сцэнарыю аўтарскага сачынення Алесі Эсэнавай адправіла яе педагог Ірына Генадзьеўна Сялецкая, якая дапамагла дапрацаваць работу вучаніцы і напісаць план відэароліка. Маленькі фільм быў зняты на фоне нашага прыгожага гарадскога парку, дзе і чытала свой твор здольная старшакласніца.
На мінулым тыдні кампетэнтнае журы падвяло вынікі конкурсу. Навучэнка Паселіцкай сярэдняй школы Алеся Эсэнава заняла другое месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Віншуем!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *