Газіфікацыя працягваецца


З года ў год павялічваецца колькасць абанентаў мясцовай газавай службы. Для параўнання: з 2004 па 2009 год уключна ў горадзе і раёне быў газіфікаваны 2201 жылы дом, а за 2010-ты іх колькасць павялічыцца на 1133. З пачатку бягучага года абанентам дастаўлена каля 9600 газавых балонаў. Усяго на абслугоўванні Хойніцкага цэха газавай гаспадаркі знаходзіцца 238 км газавых сетак. Іх будаўніцтва працягваецца ў горадзе, а таксама ва ўвайшоўшым у склад горада былым населеным пункце Малішаў і ў вёсцы Веляцін.

Работы актыўна вядуцца, а разам з тым узнікаюць у людзей пытанні. Большасць з іх, якія паступілі да начальніка Хойніцкага цэха газавай гаспадаркі В.Р. Акшэсяка 16 верасня на “прамую лінію” ў рэдакцыі раённай газеты, датычылі чарговасці выканання будаўніча-мантажных работ. Растлумачана, што зараз работы па падводцы, разводцы і пуску газу вядуцца ў дамах, якія былі абследаваны ў ліпені 2008 года (145 дамоў) і студзені 2008 года (93 дамы). Работы ўскладняюцца тым, што газіфікуюцца не цэлыя вуліцы (многія былі газіфікаваны раней), а ўсяго па некалькі дамоў на іх, такім чынам па чарговасці абследавання 2008 года набралася 54 вуліцы. Заказчыкам выканання работ з’яўляецца абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва.

З вул. Заводскай, 21 паступіла пытанне наконт таго, калі будзе выкананы мантаж сістэмы ацяплення. Растлумачана, што мантаж сістэмы ацяплення не ўваходзіць у аб’ём работ па газіфікацыі і выконваецца ўласнікам за свае сродкі. Такія паслугі аказвае КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.

Чаму не выдалі новую газавую пліту, цікавіліся з Велеціна, вул. Савецкая, 83. Адказ быў такі: “Пры абследаванні названага жылога дома ў ім мелася новая газавая пліта, таму праектам яе замена не запланавана”.
Газіфікацыя жылых дамоў на Хойнікшчыне працягваецца. На 2011-2013 гады на гэтыя работы ў раёнах, пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС, выдзелена 242 мільярды рублёў.



Запісала  Ірына ЛУКАШЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *