Што паказаў перапіс-2009


Звесткі аб гэтым прадставіла рэдакцыі “Хойніцкіх навін” начальнік аддзела статыстыкі Хойніцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці Т.М. ПІВАВАР.

НАС БЫЛО І ЕСЦЬ
Згодна з перапісам 2009 года  колькасць насельніцтва нашага раёна складае 22412 чалавек, у горадзе налічваецца 13844 чалавекі, або 61,8% да агульнай колькасці, у сельскіх населеных пунктах – 8568 чалавек, або 38,2%.
Па перапісу 1999 года ў раёне пражывала 26,3 тысячы чалавек, у тым ліку ў горадзе 15 тысяч, або 57%, у вёсках – 11,3 тысячы, або 43%.
Такім чынам, у параўнанні з папярэднім перапісам колькасць насельніцтва нашага раёна зменшылася на 3,9 тысячы чалавек, або на 14,8%. Такое становішча спраў выклікана натуральнымі стратамі насельніцтва (перавышэнне колькасці памёршых над колькасцю нарадзіўшыхся), аб’ём якога павялічваецца і не кампенсуецца міграцыйнымі працэсамі. За перыяд 1999-2008 гг. у раёне памёрла 4,6 тысячы чалавек, а нарадзілася 3,2 тысячы. Такім чынам натуральныя страты насельніцтва па раёну склалі 1,4 тысячы чалавек.

МУЖЧЫН МЕНШ
Па выніках перапісу ў нашым раёне налічваецца 10325 мужчын і 12087 жанчын.
Колькасць жанчын на тысячу мужчын складае 1171.

УЗРОСТАВЫЯ ГРУПЫ
Па перапісу-2009 маладзей працаздольнага ўзросту налічваецца 4,7 тысячы чалавек, або 20,8% да агульнай колькасці насельніцтва, працаздольнага насельніцтва – 12,4 тысячы чалавек, або 55,3% і старэй працаздольнага ўзросту – 5,3 тысячы чалавек, або 23,9%.

СЯМЕЙНЫ СТАТУС
У раёне налічваюцца 8154 мужчыны, якія могуць жаніцца. З іх састаяць у шлюбе 5140 чалавек, ніколі не састаялі ў шлюбе 2050. Удаўцамі з’яўляюцца 318 мужчын, разведзеных – 634.
З 9917 жанчын, якія могуць выйсці замуж, састаяць у шлюбе 5164, ніколі не састаялі ў шлюбе 1579. Удоў налічваецца 2238, разведзеных – 928.

АДУКАЦЫЙНЫ ЎЗРОВЕНЬ
З 19589 жыхароў раёна, якія могуць атрымліваць адукацыю, закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы налічваецца 1586 чалавек, сярэднія спецыяльныя – 4477. Прафесійную адукацыю мае 2851 чалавек, агульную сярэднюю – 4249, агульную базавую – 2509, агульную пачатковую адукацыю – 3571.

МЫ – БЕЛАРУСЫ
Што датычыць нацыянальнай прыналежнасці, то з агульнай колькасці насельніцтва раёна  20681 чалавек  з’яўляецца беларусам, 1172 – рускія, украінцаў налічваецца 334, палякаў – 29, яўрэяў – 22.  

 ЯКАЯ МОВА РОДНАЯ
У якасці роднай 18179 хайнічан назвалі беларускую мову, 3787 – рускую.
На пытанне, на якой мове звычайна размаўляеце дома, 10445 чалавек назвалі беларускую мову, 9584 – рускую.



Запісала Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *