Радыяцыйная бяспека: усё па-даросламу

Образование

dsc_0024На гэтым тыдні ў Паселіцкай сярэдняй школе прайшоў семінар на тэму «Павышэнне ўзроўню радыялагічнай адукацыі дзяцей праз арганізацыю сістэмы радыялагічнай практыкі». Удзел у мерапрыемстве, акрамя дырэктараў школ, загадчыкаў дзіцячых садкоў і педагогаў, прынялі намеснік дырэктара РНДУП «Інстытут радыялогіі» г. Гомель А.Р. Падаляк, спецыялісты інстытута, вядучы інжынер запаведніка М.Л. Турчын.

nnmnrfle-liТакія семінары, арганізаваныя аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, праходзяць у нашым раёне даволі часта. Кожная школа прадстаўляе гасцям свой вопыт навучання школьнікаў асновам радыяцыйнай бяспекі.
Вучаніцы Паселіцкай школы ў беларускіх уборах запрасілі дарослых на восеньскі кірмаш. Але спачатку госці рушылі разам з героямі – Спадаром і Спадарыняй – да цэнтра радыяэкалогіі. Да слова, любы жадаючы можа праверыць тут гародніну з асабістага ўчастка, лясныя грыбы, хатняе малако на ўтрыманне цэзію-137.

ahu51smldcmУ школьным калідоры тым часам загучала музыка – гэта пачаўся кірмаш. Дзецям было чым зацікавіць: на сталах прывабна размясціліся дамашнія выпечка і кансервацыя, гародніна і падарункі сада. Дарэчы, па дэмакратычных цэнах. Згодна з патрабаваннямі бяспекі, усе тавары спачатку прайшлі радыяцыйны кантроль. Усё па-даросламу.
А ў імправізаванай карчме «У Ганулі» частавалі духмянай гарбатай розных відаў і гатункаў.
Навучанне радыеэкалагічнай культуры ва ўстановах адукацыі нашага раёна пачынаецца з дзіцячага сада. Так рабяты фарміруюць у сябе адказнасць да свайго здароўя.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *