Акрэдытаваны першы міжнародны наглядальнік


Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў першага міжнароднага наглядальніка на выбарах  Прэзідэнта Беларусі. Ім стаў кіраўнік місіі наглядальнікаў СНД Сяргей Лебедзеў, якому 6 кастрычніка пасведчанне наглядальніка ўручыла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Прымаючы дакументы, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што беларускія выбаршчыкі могуць быць упэўнены ў аб’ектыўнасці ацэнкі, якую місія наглядальнікаў СНД дасць маючым адбыцца прэзідэнцкім выбарам. “Місія наглядальнікаў СНД заўсёды кіравалася і будзе кіравацца прынцыпамі аб’ектыўнасці, добразычлівага падыходу, неўмяшання ва ўнутраныя справы”,–  падкрэсліў ён.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *