Адмовіліся ад удзелу ў кампаніі па выбарах


Сяргей Гайдукевіч адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Заява аб зняцці яго кандыдатуры паступіла 8 кастрычніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.  Паводле яго слоў, матывацыя гэтага рашэння ў заяве не названа.

Аб такім жа рашэнні  нядаўна заявіў другі прэтэндэнт – пенсіянер Пётр Барысаў. У перадвыбарнай гонцы застаецца 15 удзельнікаў.
Мікалай Лазавік растлумачыў, што згодна з заканадаўствам кожны з кандыдатаў мае права на любым этапе выбарнай кампаніі зняць сваю кандыдатуру і адмовіцца ад намеру балаціравацца на прэзідэнцкі пост.




 БЕЛТА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *