У каго цэлілася журналістка раённай газеты ў Рудакове?

Увлечения хойничан

hpvokey27fcМне здавалася, што я ніколі не адважуся паўдзельнічаць у страйкболе. Прысутнічаць на гульнях раней даводзілася, але вось так, каб самой у экіпіроўцы, са зброяй атакаваць праціўніка – не, такое нават уявіць было складана. Аднак, цікаўнасць усё ж пераважыла. «Эх, была ні была», – падумала я і ўсё ж згадзілася на прапанову пагуляць у «вайнушку».
Але перш чым падзяліцца сваімі ўражаннямі, якіх было неверагодна многа, хацелася б падрабязней расказаць аб гэтай гульні. У нашым раёне ёй захапляецца недзе паўсотні чалавек. Да таго ж, пастраляць у Рудакоў з задавальненнем прыязджаюць жыхары іншых гарадоў. «Вконтакте» ёсць група, якая называецца «Страйкбольны клуб «Сталкер» Хойнікі». Пры яе дапамозе фанаты мяккай пнеўматыкі падтрымліваюць сувязь і арганізоўваюць сустрэчы. На гэты раз сабраўся дваццаць адзін чалавек, з іх толькі адна прадстаўніца слабага полу, як ужо зразумела, – гэта я.
Дарэчы, удзячна рабятам за тое, што добразычліва прынялі мяне ў свой мужчынскі калектыў: дапамагалі, падказвалі. Цэлая каманда навічкоў – восем чалавек – прыбыла з Брагінскага раёна. Дзмітрый Дуброўскі спецыяльна на гульню прыехаў з Мазыра. Былі і самыя актыўныя страйкбалісты з Хойнік – Дзмітрый Уласенка, Мікалай Першукоў, Дзмітрый Мядзведзеў і інш.
Амуніцыю і зброю прывёз індывідуальны прадпрымальнік з Гомеля. Прывады (копіі аўтаматаў) тут на любы густ – мне выбіралі па прынцыпу найменшай вагі. Запраўляюцца яны пластыкавымі шарыкамі. Забягаючы наперад, адзначу, што «раненні» ад іх дастаткова балючыя. Таму самае неабходнае для аховы – акуляры і маска. У час ігры іх ні ў якім разе нельга здымаць – пападанне куляў у твар вельмі небяспечна.
ifj-4pxc9qwУсе неабходныя рэчы можна ўзяць напракат, каштуе ўвесь «пакет» дваццаць дэнамінаваных рублёў. Рабяты ж, якія даўно захапляюцца страйкболам, маюць уласную амуніцыю. Хаця каштуе яна нятанна. Адзін з маіх знаёмых расказаў вясёлы выпадак, калі яго сяброўка ўбачыла ў Інтэрнэце: колькі каштуюць страйкбольныя рэчы, тут жа ўсклікнула: «Гэта ж целых дзве шубы!».
Спачатку ва ўсім гэтым адзенні я думала, што не змагу зрабіць і крока – для дзяўчыны крыху цяжкавата. Але потым на гэта ўжо не звяртаеш увагі. Перад выхадам у гульнявую зону абавязкова праводзяць інструктаж і тлумачаць правілы гульні. Наогул сцэнарыяў шмат, яны самыя розныя: ад простых захопаў сцяга да больш сур’ёзных задач.
Нас падзялілі на тры групы – у кожнай атрымалася па сем чалавек. Адны былі пазначаны жоўтымі стужкамі, другія – сінімі, а трэція вызначаліся колерам формы. Калі расказваць сцісла, то варта было захапіць сцяг праціўніка і пратрымацца з ім дваццаць хвілін.
Калі ў лазертаге (нечым падобнай гульні) усё ў асноўным залежыць ад хуткасці, то тут спяшацца непажадана, бо гэта, як шахматы, – важная тактыка, кожны крок павінен быць абдуманы. Яшчэ адзін цікавы момант – даказаць «смерць» ворага можна, толькі грунтуючыся на сумленнасці. Калі ў цябе трапілі, ты павінен прызнацца, паведаміць аб гэтым – і часова пакінуць гульню.
Я не буду пералічваць усе правілы, калі гэта каго-небудзь зацікавіць, шмат інфармацыі ёсць у Інтэрнэце. А наогул зразумець усё можна толькі тады, калі сам акунешся ў гэтую атмасферу. Вы б толькі ведалі, які выкід адрэналіну адбываецца, калі бяжыш ў атаку або хаваешся ад саперніка. Канешне, усе разумеюць, што месца гульні не зусім небяспечнае, таму дзейнічаюць вельмі асцярожна. Цікава было працаваць у камандзе – дакладна размяркоўваліся абавязкі пры штурме будынка, напарнікі прыкрывалі адзін аднаго, дапамагалі ў пераадоленні перашкод. Даводзілася сядзець у засадзе – адчуванні неапісальныя.
pvp6ewqsuhy-1Потым дзве каманды аб’ядналіся супраць нас – трэба было адбівацца адразу ад усіх. У справу пайшлі нават, так званыя, бомбы. Мы перыядычна мянялі стратэгію – стараліся трымацца стойка. Усё гэта захапляльна цікава. Да слова, страляць можна чэргамі або адзінкавымі стрэламі. Некаторыя так захапляліся, што толькі паспявалі хадзіць «запраўляцца» патронамі. Я, канешне, не ўпэўнена цэлілася, не вельмі метка страляла, але ўсё спісвалася на тое, што гэта мой першы вопыт у падобнай гульні. Ці мяне шкадавалі, ці проста шанцавала, але мае «раненні» былі не моцнымі.
Яшчэ у нас была радыёсувязь. Калі ігракі каманды падзяляюцца на часткі – па рацыях ёсць магчымасць перадаваць неабходную інфармацыю. Адзначу, што час ляціць хутка, пасля гульні адчуваецца лёгкая стомленасць, але яна прыемная. Як правіла, сустрэча аматараў страйкбола заканчваецца чаяпіццем, за якім яны дзеляцца ўражаннямі, абмяркоўваюць цікавыя моманты. Да слова, гуляюць страйкбалісты ў нашым раёне прыкладна раз у два тыдні, а на час зімы бяруць паузу.
Магчыма, нехта скептычна паставіцца да такога захаплення, улічваючы тое, што «стралялкі» звычайна асацыіруюцца з негатывам. Але з іншага боку, няхай на нашай зямлі ваенныя дзеянні адбываюцца выключна вось у такой гульнявой форме. Ёсць жа і свае плюсы – ва ўдзельнікаў развіваецца ўважлівасць, трапнасць і спрыт.
8w3fkxcqnciНекаторыя хайнічане, як, напрыклад, Мікалай Першукоў, удзельчаюць у спаборніцтвах па страйкболу ў іншых гарадах. Да прыкладу, быў на рэспубліканскай гульні Omega Military Games, дзе супернічалі каманды з усёй краіны (каб патрапіць туды, трэба прайсці адбор па абмундзіраванню). Спаборніцтвы доўжыліся два дні і былі з начнымі баямі. Яшчэ адна вялікая гульня, у якой Коля удзельнічаў, называлася «Зона адказнасці», там было каля 350 страйкбалістаў. Мікалай захапляецца гэтай ігрой ужо тры гады, гуляе ў складзе нямецкага дэсанта. А вось Дзмітрый Уласенка і Дзмітрый Мядзведзеў – за сілы Беларусі і Расіі.
Што датычыць мяне, то я паспрабавала – і не шкадую. Эмоцый хопіць яшчэ надоўга.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *