Кантроль не паслабляем




  • У 2008 годзе раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выяўлена 498 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, па якіх прыняты адпаведныя меры па ўхіленню: на службовых і юрыдычных асоб, асобных грамадзян накладзена 230 штрафаў і прад’яўлена 6 іскаў на агульную суму 17 мільёнаў рублёў.


  • Праведзена праверка 25 ведамасных аўтазаправачных станцый па пытанню захавання імі прыродаахоўных патрабаванняў. У выніку праверак устаноўлена, што на 13 АЗС адсутнічае інвентарызацыя на выкіды забруджваючых рэчываў, многія тэрыторыі не маюць асфальтавага пакрыцця, а АЗС КЖУП “Хойніцкі камунальнік” не эксплуатуецца і належыць кансервацыі.


  • Усяго ў раёне 179 свідравін, з якіх 77 дзеючых і 60 закансерваваных. Прыборамі ўліку расходу вады аснашчаны 68 свідравін, аднак ніводнага такога прыбора не ўстаноўлена на 5 свідравінах у агракамбінаце “Віць”, у КСУПах “Судкова” і “Велікаборскі”, не завершана гэтая работа ў КУП “Аравічы”. На 60% дзеючых артэзіянскіх свідравін у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна не наладжаны пярвічны ўлік водакарыстання ў журналах устаноўленай формы.


  • Высокімі (больш за 18 %) застаюцца страты вады пры яе транспарціроўцы ў КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.


  • Неэфектыўна працуюць ачысныя збудаванні горада. Па выніках аналізаў, праведзеных Рэчыцкай і Гомельскай лабараторыямі, у даследаваных пробах сцёкавых вод выяўлены перавышэнні гранічна дапушчальных канцэнтрацый. А з-за таго, што адсутнічаў прыбор уліку на скідзе сцёкавых вод, КЖУП “Хойніцкі камунальнік” летась выплаціла звыш норм 388 мільёнаў рублёў. І толькі 31 снежня 2008 года прыбор на скідзе сцёкавых вод быў устаноўлены.


  • У мінулым годзе праведзены праверкі паветраахоўнай дзейнасці на 16 дзеючых прамысловых аб’ектах, у 10 сельскагаспадарчых і 4 аўтатранспартных арганізацыях. У цэлым колькасць шкодных выкідаў у атмасферу знізілася на 9%, аднак па выніках праверак на парушальнікаў з ліку фізічных і юрыдычных асоб накладзена 100 штрафаў на агульную суму 3395 тысяч рублёў.


  • Па выніках 293 праверак у галіне карыстання адходамі выдадзена 135 прадпісанняў, складзена 25 пратаколаў і накладзена штрафаў на суму 2747,5 тысячы рублёў.


  • Пэўная работа праводзіцца па праверцы лесакарыстальнікаў і лесанарыхтоўшчыкаў па захаванню імі прыродаахоўнага заканадаўства на землях ляснога фонду. Пастаянна ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем і аховай жывёльнага свету, у ходзе якога праведзена інвентарызацыя месц пражывання жывёл і птушак, а таксама месц росту раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, неаднаразова праводзіліся і праверкі помнікаў прыроды мясцовага значэння.


  • Па выніках 14 рэйдаў выяўлены парушэнні правіл вядзення аматарскага рыбалоўства, складзена 17 пратаколаў, па якіх на вінаватых накладзена 14 штрафаў на суму 507,5 тысячы рублёў.

І. ДУБІНКА, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *