Бачыць, куды ісці


Дабрабыт жыхароў раёна напрамую залежыць ад пастаяннага ўмацоўвання яго эканомікі зладжанай работай суб’ектаў гаспадарання. З гэтай мэтай даводзяцца параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. Але, як паказаў аналіз работы за 7 месяцаў сёлета, не ўсім прадпрыемствам, арганізацыям горада і раёна пад сілу было справіцца з заданнем. Па прычыне складанага фінансавага становішча работа Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната разгледжана на пасяджэнні райвыканкама.

Аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці, спажывецкіх тавараў тут не дасягнуты. Запасы гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 221% пры плане 71%. Платныя паслугі ў 2010 годзе не аказваліся. Рэзервы і шляхі выхаду на стабільную бясстратную работу ДАКа абмяркоўвалі з удзелам І.П. Дземідзенкі – генеральнага дырэктара КУП “Мазырскае ПМА”, філіялам якога з’яўляецца Хойніцкі дрэваапрацоўчы камбінат.
Каб надзейна замацавацца на мэблевым рынку, прадпрыемству неабходна ўдзешавіць сваю прадукцыю, стварыўшы  участак па лесанарыхтоўках. На гэтыя мэты Мазырскі райвыканкам ужо закупіў трактар. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі па продажу прадукцыі важна ўмела карыстацца рухавіком гандлю – рэкламай, запоўніць вакансіі ў маркетынгавай службе прадпрыемства.

Пашырэнне асартыменту вырабаў, а прапанавана заняцца асваеннем новага віду – выпускам дзвярэй, таксама павінна паспрыяць прытоку пакупнікоў.

Згодна з прынятым рашэннем райвыканкама кіраўніку дрэваапрацоўчага камбіната М.К. Шутавай даручана ў абавязковым парадку забяспечыць выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2010 год, скараціць пратэрмінаваную дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасці, разгледзець магчымасць прыцягнення доўгатэрміновых знешніх крыніц для фінансавання інвестыцыйных праектаў, у тым ліку звязаных з абнаўленнем асноўных сродкаў.

Пры разглядзе выканання паказчыка па росту зарплаты за студзень-жнівень 2010 года арганізацыямі і прадпрыемствамі былі названы не забяспечыўшыя яго. Гэта ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”, КБА, філіял № 14 “Гомельаблаўтатранс”, сельгаспрадпрыемствы “Велікаборскі”, “Судкова”, імя Мележа, “Аравічы”, “Веляцін”, “Стралічава”, агракамбінат “Віць”, “Хойніцкая ПМК”, райпо, завод гідраапаратуры. У склаўшайся сітуацыі  кіраўнік раёна А.В. Бічан гаварыў не аб неабходнасці правядзення праверак спецыялістамі ўпраўлення па працы, а аб неаходнасці іх цеснай сумеснай работы з  “кітамі, якія трымаюць фінансавае становішча” кожнага суб’екта гаспадарання – кіраўніком, галоўнымі бухгалтарам і эканамістам па давядзенню  сярэднямесячнай зарплаты да ўзроўню не ніжэй 200 долараў у эквіваленце .

На пасяджэнні было прынята рашэнне “Аб утварэнні на тэрыторыі Хойніцкага раёна ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.



Ірына ВАСІЛЬЕВА.       
  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *