ЧАЦВЕРТЫ УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД ПРОЙДЗЕ Ў МІНСКУ 6 –7 СНЕЖНЯ


Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6 –7 снежня 2010 года. Адпаведны Указ №531 падпісаў 13 кастрычніка  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

На абмеркаванне  сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу – 2,5 тыс. чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенню сходу.



БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *