Для нашага лепшага будучага


4 кастрычніка адбылося пасяджэнне пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.У ходзе першага пасяджэння парламентарыі разгледзелі 17 пытанняў. Сярод іх – важнейшыя законапраекты ў бюджэтна-фінансавай і падатковай галіне.

Сенатары адобрылі праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год”, якім даходы прагназуюцца ў памеры 33,61 трлн. руб., расходы – 39,61 трлн. руб. Фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту (6 трлн. руб.) прадугледжваецца за кошт унутраных і знешніх крыніц.

На спрашчэнне падатковай сістэмы накіраваны праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь”.
Законапраектам па ўнясенню дапаўненняў і змяненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь прапаноўваецца расшырыць правы выканкамаў пярвічнага ўзроўню ў частцы ўнясення змяненняў і дапаўненняў у рашэнні адпаведных Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год і ўдакладнення іх асобных паказчыкаў.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2011 год” распрацаваны ў адпаведнасці з арт. 21 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Згодна з ім расходы бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва разлічаны ў памеры 20,49 трлн. руб. Пры гэтым 80,3% расходаў бюджэту прадугледжваецца накіраваць на пенсійнае забеспячэнне грамадзян (16,45 трлн. руб.), больш за 7,5% сродкаў Фонду зрасходаваць на выплату дапамог сем’ям, выхоўваючым дзяцей, і 6,6%  –  на выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці.

Сенатары ратыфіцыравалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прадастаўленні будынкаў і зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў.

Пятая сесія Савета Рэспублікі была адкрыта напярэдадні важных палітычных падзей: чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, на якім прадстаіць зацвердзіць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на новую пяцігодку, і пачаўшайся кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дзяржаве і нашаму народу прадстаіць сур’ёзны і адказны экзамен на палітычную сталасць. І ад таго, як мы вытрымаем яго, залежыць перспектыва далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.


 


В.С. АВЕРЫН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.   


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *