Усебеларускі народны сход – адна з важнейшых форм народаўладдзя


Адной з важнейшх форм народаўладдзя ў рэспубліцы з’яўляецца Усебеларускі народны сход. Галоўнае яго палітычнае прызначэнне – вызначэнне асноўных накірункаў і параметраў развіцця дзяржавы, выпрацоўка плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на прадстаячы пяцігадовы тэрмін. Дадзеная апраўдаўшая сябе форма кіравання з’яўляецца гарантыяй сацыяльна-палітычнай стабільнасці краіны.

Першы ўсенародны форум адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску. Тады ўпершыню Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вырашыў на самым высокім узроўні параіцца з народам па важнейшых праблемах дзяржаўнага будаўніцтва, вызначыцца са стратэгіяй і тактыкай развіцця беларускага грамадства.

Галоўным вынікам форуму стала абмеркаванне асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, выносімага на рэспубліканскі рэферэндум.

Заслуга першага народнага сходу ў тым, што ён адвёў краіну ад супрацьстаяння розных палітычных сіл, а таксама вызначыў курс развіцця дзяржавы.

Другі Усебеларускі народны сход адбыўся 18 мая 2001 года пад лозунгам “За моцную і квітнеючую Беларусь!”. Форум не толькі разгледзеў праблемы мясцовага і рэгіянальнага маштабу, але і на агульнадзяржаўным узроўні прыйшоў да кансалідаванага меркавання аб шляхах развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву. Абазначаны прыярытэты развіцця: харчаванне, экспарт, жыллё, інвестыцыі і інавацыі.

Трэці Усебеларускі народны сход, які адбыўся 2-3 сакавіка 2006 года, зацвердзіў асноўным прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва ў чарговай пяцігодцы патрабаванне кардынальна павысіць якасць жыцця.

Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная ва ўсіх адносінах дзяржава, якая дынамічна развіваецца. Нягледзячы на аб’ектыўныя эканамічныя цяжкасці апошніх гадоў, з якімі сутыкалася айчынная эканоміка, дзяржаўная ўлада не адмовілася ад абавязацельстваў, узятых на сябе на трэцім Усебеларускім народным сходзе. Іх вынікі і будуць хутка падведзены на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе, які адбудзецца 6-7 снежня 2010 года ў Мінску.



Падрыхтавана аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама.  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *