Суседзі жывуць у міры


Дэпутатам раённага Савета дэпутатаў выбраны першае скліканне. Зрабіў выснову пры вырашэнні  запытаў выбаршчыкаў, што існуе, можна сказаць, поўная адсутнасць скарг на камунальнае абслугоўванне насельніцтва.

Жыхары вуліцы Чырвонаніўскай прасілі толькі зрабіць падсыпку дарогі. Напэўна, яны звярталіся з гэтым у КЖУП “Хойніцкі камунальнік” раней, таму што не паспеў накіраваць дэпутацкі запыт, як пытанне гэтае было знята з парадку дня.Давялося вырашаць пытанне чалавечых узаемаадносін маіх выбаршчыкаў-суседзяў з выездам на месца па запыту аднаго з іх. Разам ціха-мірна разбіраліся, дзе павінна праходзіць мяжа паміж агародамі, і яна не стала перашкодай для мірнага суіснавання жыхароў.



М. АКСАНЧУК, начальнік міжраённай базы МТЗ г. Хойнікі УУС
аблвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў па Заводскай выбарчай акрузе №19.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *