Не аплачваеце за кватэру больш за паўгода? Вы – у ліку кандыдатаў на высяленне


Паступова ў кастрычніку пачаў ацяпляцца жыллёвы фонд, а гэта пацягне павелічэнне платы за камунальныя паслугі. Аднак не ўсе грамадзяне добрасумленна адносяцца да пытання аплаты за прадастаўленыя камунальныя паслугі. У сувязі з гэтым пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва перад “Хойніцкім камунальнікам” на 1 кастрычніка складае 209,5 мільёна рублёў.

Аналізуючы праводзімую насельніцтвам аплату камунальных плацяжоў, можна сказаць, што кожны дзесяты асабовы рахунак – з пратэрмінаванай запазычанасцю. Кожнаму трэцяму даўжніку адключаны камунальныя паслугі, за 9 месяцаў бягучага года гэта  292 жылыя памяшканні.

На дадзены перыяд у адносінах неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі пададзена 245 іскаў аб спагнанні запазычанасці на агульную суму 123,5 мільёна рублёў, аформлена 9 выканаўчых надпісаў на суму 2,7 мільёна рублёў, пададзена 8 іскаў на высяленне с прадастаўленнем іншага жылога памяшкання меншай плошчай (арт. 71 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і аб страце права карыстання жылым памяшканнем са спагнаннем запазычанасці за камунальныя паслугі. 7 з вышэйуказаных іскаў судом задаволены, 1 знаходзіцца на стадыі разгляду.

Прыкра адзначаць, што колькасць кандыдатаў на высяленне скарачаецца вельмі марудна. Для таго каб не стаць даўжніком, заклікаем усіх быць  законапаслухмянымі грамадзянамі і добрасумленна аплачваць камунальныя паслугі!



А. ВОЛЧЭК, начальнік разлікова-даведачнага цэнтра  КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *