Хойніцкія цяжкаатлеты – першыя ў вобласці

Спорт

З 12 па 14 кастрычніка ў  Мазыры праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння. У ёй прынялі ўдзел, прадэманстравалі сваё майстэрства  выхаванцы СДЮШАР г. Хойнікі.

З вялікім адрывам, на 858 ачкоў, каманда Хойнік заняла першае месца, апярэдзіўшы мацнейшыя каманды вобласці: другое месца ў цяжкаатлетаў з Мазыра, трэцяе – з Рэчыцы.

У сваіх вагавых катэгорыях спартсмены занялі наступныя месцы: першае – Іван Бажко, Павел Шышкін, Генадзій Дзекавец, Яўгеній Губанькоў, Раман Касько, Іван Прахарэнка; трэцяе – Яўгеній Папроцкі, пятае – Дзмітрый Лук’янаў, Іван Ярмольчык, Мікалай Трошка.

 Спартсменаў да ўдзелу ў спартакіядзе рыхтавалі трэнеры А.Л. Шпарун, А.А. Навіцкі, М.В. Глушакоў.



Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *