Хойнікшчына ў люстэрку пяцігодкі


Працягваем цыкл публікацый, прысвечаных сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашага раёна ў дзеючай пяцігодцы.

. Рашэннем райвыканкама №1262 ад 20.08. 2007 г. створаны першы жыллёва-будаўнічы кааператыў на базе 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне “Юбілейны”. У яго ўвайшлі малазабяспечаныя працаздольныя грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На будаўніцтва ім прадастаўлены льготныя банкаўскія крэдыты на 40 год пад 3 працэнты. 

. У эксплуатацыю ў раёне здадзены 21 жылы дом, у тым ліку 1 –  у в. Куравое, па 2 –  у в. Малішаў і Судкова, па 3 – у в. Карчовае і Храпкаў, па 5 – у Глінішчах і Хойніках.

.У другім годзе дзеючай зараз пяцігодкі ў Хойніках адкрыліся тры прыватныя гандлёвыя кропкі: “Усё для вас”, “Еўропа”, “БелАЗ”. Акрамя таго, пасля праведзенай рэканструкцыі на першым паверсе ўнівермага, што на плошчы Танкістаў, гасцінна расчыніў дзверы для пакупнікоў сучасны супермаркет “Хойніцкі”. Супермаркет займае плошчу ў 450 квадратных метраў, на паліцах яго выкладзена больш за 15 тысяч найменняў харчовых тавараў.

. Здадзены ў эксплуатацыю  новы адміністрацыйны будынак Дубровіцкага лясніцтва. У службовых памяшканнях, якія выкананы ў стылі сапраўднай рускай хаты, дзе ўсё дыша свежым смалістым пахам лесу, – працаваць адно задавальненне.

. 21 лютага 2007 года паміж пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь і Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцай падпісаны Грант-кантракт на стварэнне ў нашым раёне сістэмы “Тэлемедыцына”. Гэта не проста Інтэрнэт, а інтэрактыўная дыстанцыйная тэлеадукацыя, дзякуючы якой урачы розных гарадоў, краін, знаходзячыся на вялікай адлегласці адзін ад аднаго, пры неабходнасці могуць наладжваць кантакт, раіцца, кансультавацца, абмяркоўваць узнікшыя праблемы пры лячэнні сваіх пацыентаў у рэжыме рэальнага часу.

. На Судкоўскай малочнатаварнай ферме ўстаноўлены 45 новых пластыкавых домікаў для ўтрымання цялят да трохмесячнага ўзросту.

.Па праграме пераспецыялізацыі ў наш раён паступіла 127 адзінак сельгастэхнікі. Сярод іх 20 трактараў МТЗ розных мадыфікацый.

.У Хойніках па вуліцах Домнікава, Безыменная, Піянерская і ў аграгарадку Глінішча была праведзена рэканструкцыя водаправодных сетак. Таксама была праведзена рэканструкцыя сістэмы каналізацыі і водазабеспячэння ў аграгарадку Судкова.

. Капітальна адрамантавана лазня ў вёсцы Храпкаў.

.  Праведзены капітальны рамонт СШ-сада ў Глінішчах: заменены вокны і дзверы, падлога і дах, пафарбаваны фасад.

. Завершана першая чарга рэканструкцыі спіртзавода ў в. Стралічава.

. У жніўні 2007 года наш раён наведаў першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка. Галоўная мэта візіту – высветліць, як выконваецца Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2006-2010 гады. У ходзе візіту У.І. Сямашка прапанаваў далучыць РУП ТБЗ “Хойніцкі” да РВУП “Гомельаблгаза”, сумесна з канцэрнам “Белпалівагаз” прапрацаваць пытанне будаўніцтва міні-ТЭЦ, падпарадкаваць КВУП “Хойніцкі рамонтны завод”  ВА “Гомсельмаш”. Першыя дзве прапановы вырашаны станоўча.

. Па праграме развіцця газіфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2005-2007 гады ў г. Хойнікі газіфіцыраваны 793 індывідуальныя жылыя дамы

. У 2007 годзе здадзены аграгарадок Храпкаў.



Падрыхтавала Алена  СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *