За айчыннымі таварамі – у “Юбілейны”!

Гандаль і абслугоўванне

Зусім нядаўна знаёмы хайнічанам магазін “на горцы” ператварыўся з харчовага ва ўніверсальны “Юбілейны”, адразу ён прыйшоўся да спадобы многім.  Адметна, што тавары тут амаль усе беларускай вытворчасці.
Як расказала загадчыца магазіна Н.В. Болбас, якая на гэтай пасадзе зусім нядаўна (са жніўня бягучага года), калектыў гандлёвай кропкі, у якім чатыры чалавекі, стараецца зрабіць усё ад іх залежачае для камфорту пакупніка. Канешне ж, асноўная мэта – каб наведвальнік магазіна стаў пакупніком, для гэтага  дзяўчаты не шкадуюць шчырых усмешак і добрых слоў.

У апошні час тавары беларускіх вытворцаў сталі актыўна выцясняць з прылаўкаў замежныя, таму што выйграюць па  цане і якасці. Акрамя таго, мы самі павінны падтрымліваць айчынных вытворцаў.

Ва ўніверсаме  можна знайсці тавары вядомых беларускіх брэндаў, напрыклад, папулярнай айчыннай гандлёвай маркі “Галантэя”, якая заваявала давер не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.  На “Галантэі” выпускаецца практычна ўвесь асартымент аксесуараў – партманеты, рамяні, ключніцы, сумкі, партфелі для дзелавых людзей, а таксама чамаданы рознай напаўняльнасці – на ўсе выпадкі жыцця.

Што датычыць нацельнага адзення, то яно шырока прадстаўлена  трыкатажнымі вырабамі вытворчасці фабрык  “Світанак” і “8 Марта”.  У прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва попытам карыстаюцца стыльныя майкі, топы, камплекты бялізны.  Адзенне для самых маленькіх з чыстай бавоўны, так і вабіць позірк сваімі яркімі фарбамі.  

У шырокім асартыменце беларуская касметыка “Беліта” і “Вітэкс”. Шампуні, гелі для душа, крэмы, бальзамы, лакі для замацавання прычоскі і іншыя такія патрэбныя сродкі па догляду за  валасамі і целам і па цане не дарагія, і па складу пераважна з натуральных кампанентаў.

Калі трэба набыць падарунак, то абавязкова яго знойдзеш у “Юбілейным”. Тут і разнастайныя сувеніры, і наборы пасцельнай бялізны, посуд вытворчасці Добрушскага фарфоравага завода, насценныя гадзіннікі, прадметы інтэр’еру, бытавая тэхніка і інш.

Новаўвядзенне – аддзел  дзіцячых цацак, таксама ў большасці беларускіх вытворцаў (ПУП “Вясёлка”, ААТ “Актамір”).  

Трэба адзначыць, што пасля рамонту магазін  працягвае працаваць па прынцыпу самаабслугоўвання. Згадзіцеся, каб зрабіць пакупку, недастаткова толькі паглядзець на тавар, трэба  яшчэ і ў руках яго патрымаць,  ацаніць па ўсіх характарыстыках, што і можна зрабіць у адноўленай гандлёвай кропцы “Юбілейны”.



Алена АНАТОЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *