Акцыя!


15 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень спажыўца і Дзень спажыўца ў Рэспубліцы Беларусь, які ў гэтым годзе прайшоў пад дэвізам “Беларускія прадукты – для здаровага харчавання”. З гэтай нагоды аддзеламі эканомікі і па справах моладзі райвыканкома была арганізавана акцыя.

Актывісты грамадскага аб’яднання БРСМ распаўсюдзілі сярод пакупнікоў каля 200 тэматычных лістовак-брашур. З іх можна даведацца не толькі аб правах, але і аб абавязках спажыўцоў.

За цікавячай інфармацыяй можна звяртацца ў аддзел эканомікі раённага выканаўчага камітэта да ўпаўнаважанага па абароне правоў спажыўцоў І.С. Панчанка па тэл. 2-16-36.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *