Доўгатэрміновыя наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ прыбудуць у Мінск у пачатку лістапада


Чакаецца прыбыццё 40 доўгатэрміновых і амаль 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў.

Доўгатэрміновае назіранне прадстаўнікоў АБСЕ будзе заключацца ў вывучэнні сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, выбарчага заканадаўства і практыкі яго прымянення, у маніторынгу асвятлення перадвыбарнай кампаніі ў СМІ, кантролі за ходам агітацыйнай кампаніі. У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі міжнародныя наглядальнікі маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій усіх узроўняў, сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Яшчэ адна група міжнародных наглядальнікаў –  ад СНД – ужо атрымала акрэдытацыйныя пасведчанні ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі. Плануецца, што за падрыхтоўкай да правядзення выбараў будуць сачыць 35 чалавек, сярод якіх супрацоўнікі Выканкама СНД, дыпламаты краін Садружнасці, акрэдытаваныя ў Мінску, а таксама супрацоўнікі Апарата Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы і Сакратарыята Саюзнай дзяржавы.



БЕЛТА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *