Вярнуліся з Падзякай


ПУП “Палескія сыры” дастойна прадставілі наш раён на кірмашы прадукцыі  прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны Беларусі, якая прайшла ў мінулыя выхадныя ў Кіеве.

Два дні ў сталіцы Украіны прадстаўнікі “Палескіх сыроў” усімі магчымымі спосабамі прыцягвалі да сябе ўвагу кіеўлян і гасцей горада – а таму на ура прадалі ўсю прывезеную з Хойнік прадукцыю. Асаблівым попытам карысталіся масла “Сялянскае” 72% тлустасці, масла “Салодкасметанковае” 82% тлустаці, сыр “Эмілорд”, выпечка з мукі  ўласнай вытворчасці.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, сельскі падворак, майстар-клас па пляценню з саломкі і вышыўцы работніц Дома рамёстваў, фільм на мультымедыйнай устаноўцы пра жыццё калектыву, выступленне раённага ансамбля народнай песні “Крыніца” – усё гэта дапамагло прывабіць прыйшоўшых на кірмаш да хойніцкай выстаўкі.

Дамоў вярнуліся не толькі з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі, але і з Падзякай за подпісам першага намесніка мясцовай дзяржаўнай  адміністрацыі А. Папова за актыўны ўдзел у мерапрыемстве, смачную прадукцыю, прымальныя цэны.



Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *