Дэпутаты – на карысць роднай зямлі


Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў самы актыўны ўдзел прымаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі  Хойніцкага раёна і г. Хойнікі.  Сёлета немалаважным быў іх уклад у навядзенні парадку да  святкавання Дня беларускага пісьменства ў райцэнтры. На гэтым не закончыліся добрыя справы на карысць зямлі роднай.

25  кастрычніка на тэрыторыі Барысаўшчанскага сельскага Савета высадзілі бярозы, клёны і дубы. Недагледжаных зямельных участкаў у нас не павінна быць, іх трэба апрацоўваць або засаджваць дрэвамі, на што і нацэльвае дэпутацкі корпус, насельніцтва раёна ў час выездаў ІПГ старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *