З днём нараджэння, мілая сэрцу малая радзіма!

Рэха падзеі

dsc_0022Прайшоў урачысты канцэрт, прысвечаны 90-годдзю з дня заснавання Хойніцкага раёна.

Адкрыццё юбілейнага свята пачалося з выступлення старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар. Звяртаючыся да аўдыторыі ў раённым Доме культуры, Галіна Віктараўна пажадала ўсім моцнага здароўя і дабрабыту, міра і згоды, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Выказала вялікую падзяку ўсім тым, хто шмат сіл і працы ўклаў у паляпшэнне жыццядзейнасці раёна.
Шчыры віншавальны зварот падхапілі вядучыя канцэрта Ірына Котчанка і Аляксандр Бутэнка, якія назвалі імёны шматлікіх герояў Хойнікшчыны розных прафесій. Доўгі спіс вядомых амаль што кожнаму хайнічаніну прозвішчаў суправаджаўся прыгожымі фотаздымкамі гарадскіх і сельскіх відаў.

dsc_0071А іх, згадзіцеся, нашымі агульнымі намаганнямі становіцца ўсё больш. Гучаў гімн Хойнікшчыны.
Эстафету віншаванняў падхапілі юныя спявачкі дзіцячай школы мастацтваў. Разам са сваім педагогам А.А. Малашкінай дзяўчаты выканалі кранальную кампазіцыю «Родны бераг».

Падарункам для хайнічан стала канцэртнае аддзяленне з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці Калінкавіцкага раёна. Са сцэны раённага Дома культуры гучалі як вядомыя беларускія спевы ў выкананні ансамбля народнай песні «Госці», так і запальваючыя эстрадныя мелодыі ад вакальнага трыа «Альва».
У нашых суседзяў паспяхова атрымалася насыціць халодны снежаньскі вечар чароўнай цеплынёй сапраўднага свята.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *