Усё павінна прыносіць карысць


22 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама. Удзел у ім прыняў начальнік аддзела Гомельскага аблвыканкама А.Р. Шчарбіцкі. Згодна з парадкам дня разгледжана тры пытанні: “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў студзені-верасні 2010 года”, “Аб выніках выканання бюджэту Хойніцкага раёна за 9 месяцаў 2010 года”, “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў на 2010 год праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак у Хойніцкім раёне па выніках работы за 9 месяцаў 2010 года”.

З усіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна прызнана недастатковай работа па выкананню наступных:

вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (прагноз – 112,5%, факт – 89%);

прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал па юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасці (прагноз – 137%, факт – 69,2%), у тым ліку замежных інвестыцый для фінансавання інвестыцыйных праектаў, зацверджаных рашэннем Гомельскага аблвыканкама 25.03.2010 г. – аддзела эканомікі райвыканкама, райсельгасхарчу, аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС райвыканкама;
скарачэнню пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанаснасці (на 1.09.2010 г. прырост склаў 235,5%, або 2091 млн. руб.) – КСУПаў “Велікаборскі”, “Судкова”, КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, райсельгасхарчу, аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, эканомікі райвыканкама;

скарачэнню пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці (на 1.09.2010 г. прырост склаў 27%, або 236 млн. руб.) – КСУП “Агракамбінат “Віць”, КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, райсельгасхарчу,  аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, эканомікі райвыканкама;

нарыхтоўцы і здачы макулатуры – райсельгасхарчу, аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, эканомікі райвыканкама;

аказанню платных паслуг, у тым ліку паслуг па экспарту – аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, эканомікі райвыканкама.
За ўказаныя недапрацоўкі шэраг адказных асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Разам з тым у рашэнні райвыканкама прапісана: прыняць вычарпальныя меры па бездакорнаму выкананню ўсіх прагнозных паказчыкаў па выніках работы за 2010 год і параметраў праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў, актывізаваць работу па прасоўванню тавараў і паслуг на экспарт, выканаць мерапрыемствы па энергазберажэнню згодна з тэрмінамі раённай праграмы, па скарачэнню дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці не менш чым на 50 працэнтаў у параўнанні з 1.01.2010 г., вызначыць рэальныя меры па паляпшэнню разлікова-плацёжнай дысцыпліны, у тым ліку шляхам правядзення залікаў фінансавых патрабаванняў, па выкананню нарматываў запасаў гатовай прадукцыі, устаноўленых рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 29.03.2010 г. № 361.    

Кантроль неабходна забяспечыць за набыццём замежнай сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых вырабаў, машын і абсталявання пераважна за кошт сродкаў доўгатэрміновых крэдытаў. У межах рэалізуемых інвестыцыйных праграм пры закупках аддаваць перавагу таварам айчыннай вытворчасці.

У рашэнні райвыканкама адзначана, што па выніках работы па выкананню мерапрыемстваў на 2010 год Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у раёне, зацверджаных рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 15.05.2010 года № 490 не выканана 6 кантралюемых паказчыкаў з 24.

Прызнана недастатковай работа ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённага спажывецкага таварыства, сельскіх выканаўчых камітэтаў – Алексіцкага, Барысаўшчанскага, Велікаборскага, Паселіцкага, Судкоўскага Стралічаўскага, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама па забеспячэнню кантролю за выкананнем кантралюемых паказчыкаў мерапрыемстваў.
Старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў у тэрмін да 25 лістапада 2010 года неабходна правесці анкетаванне сельскага насельніцтва з мэтай выяўлення недахопаў у праводзімай рабоце па развіццю асабістых падсобных гаспадарак грамадзян і вызначэння далейшых іх шляхоў развіцця.

Раённаму спажывецкаму таварыству трэба прыняць меры да належнай арганізацыі закупкі ў насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыі з мэтай выканання мерапрыемстваў па выніках за год.
Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў, землеўпарадкавальнай службе па выніках работы за год забяспечыць выкананне мерапрыемстваў у поўным аб’ёме.     


Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *