Кандыдатаў у прэзідэнты пакуль 11


Упершыню ў гісторыі Беларусі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта прэтэндуюць стаць 11 чалавек. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

 Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта прадставілі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі падпісныя лісты. У некаторых лістах ёсць памылкі. Акрамя таго, частка з іх здадзена ў форме ксеракопій, што не прадугледжана законам.

Л. Ярмошына  таксама падкрэсліла, што да 8 лістапада, калі раённыя камісіі вывучаць усе подпісы і перададуць пратаколы ў абласныя і Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі, ніякіх прагнозаў адносна магчымай колькасці кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду ЦВК рабіць не будзе.

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі сабрала 1,113 млн. подпісаў. Акрамя таго, група Рыгора Костусева прадставіла амаль 107 тыс. подпісаў, Аляксея Міхалевіча – амаль 120,5 тыс., Уладзіміра Някляева – 161 тыс., Уладзіміра Правальскага – 109 тыс. (прычым сабраны яны былі ў адным раёне Віцебска), Яраслава Раманчука – 128 тыс.,  Віталя Рымашэўскага – 105 тыс., Андрэя Саннікава – 150 тыс., Мікалая Статкевіча – 117 тыс., Віктара Цярэшчанкі – 122 тыс., Дзмітрыя Уса – 110 тыс.



БЕЛТА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *