Дзмітрый Чэркас атрымаў прэмію аблвыканкама

Образование

imageУ Гомелі прайшла цырымонія ўручэння прэмій абласнога выканаўчага камітэта навучэнцам, якія дабіліся высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Прэміі прысуджаны 50 вучням устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усіх раёнаў вобласці, а таксама абласнога цэнтра.
Сярод лаўрэатаў гэтага года нямала пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, конкурсаў і канферэнцый. У іх ліку вучань 11 класа СШ № 1 г. Хойнікі Дзмітрый Чэркас – уладальнік Дыплома II ступені абласной алімпіяды па грамадазнаўству.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Леанідавіч Барысенка ўручыў Дзіму Дыплом і прэмію ў памеры дзесяці базавых велічынь. Заслужаныя грошы хлопец плануе выкарыстаць з карысцю: частку патраціць на дабрачыннасць (купіць канцтавары для дзяцей, якія маюць патрэбу), астатнія – на вучобу. Дарэчы, паступаць Дзмітрый плануе на юрыдычны факультэт. Зараз актыўна рыхтуецца да абласной алімпіяды па грамадазнаўству і паралельна да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Таму ўвесь вольны ад вучобы час прысвячае чытанню дадатковай літаратуры. Сярод захапленняў юнака – нумізматыка. У яго каля трохсот манет з розных краін. Самая старажытная –расійская 1898 года.
gnzwbb5lwkgДзіма таленавіты і мэтанакіраваны. Таму заслужана трапіў у лік лепшых вучняў вобласці. Радасць такога высокага дасягнення з ім падзялілі яго бацькі – Наталля Аляксееўна і Валерый Уладзіміравіч, сястра Ірына і, вядома ж, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Наталля Мікалаеўна Амельчанка.
Гэтая заслуга – выдатнае падвядзенне вынікаў адыходзячага года. Хочацца пажадаць, каб надыходзячы для Дзмітрыя быў не менш плённым і багатым на ўзнагароды.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *