Па самых дэмакратычных стандартах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што выбары ў Беларусі пройдуць па самых дэмакратычных стандартах. Аб гэтым ён заявіў 2 лістапада на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Германіі і Польшчы.

“Я ведаю, што ёсць распаўсюджанае меркаванне: пачакаем да выбараў. У сувязі з гэтым хачу сказаць – выбары ў нас не першыя, не апошнія. Хачу вас запэўніць, паколькі ўсё ж вы людзі мужныя, рызыкнулі прыехаць да нас напярэдадні выбараў – не кожны на гэта адважыцца, у тым, што выбары ў нас пройдуць без сучка і задзірынкі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Як дзеючы Прэзідэнт ад імя ўлады хачу паабяцаць, і я гэта ўжо не адзін раз гаварыў усім людзям у Беларусі, і хачу вас запэўніць у тым, што выбары пройдуць па самых дэмакратычных стандартах. У нас няма неабходнасці праводзіць непразрыстыя выбары, якія будуць пастаўлены пад сумненне сусветнай супольнасцю”.



БЕЛТА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *