Хойнікшчына ў люстэрку пяцігодкі


Працягваем цыкл публікацый, прысвечаных сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашага раёна ў дзеючай пяцігодцы.

.26 красавіка наш раён наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Ен пабываў у новым аграгарадку Глінішча, прайшоў па школьным двары, наведаў Дом-музей І.П. Мележа, усклаў кветкі да Знака “У памяць аб чарнобыльскай трагедыі”.
На сустрэчы з Прэзідэнтам жыхары раёна прасілі правесці ў Хойніках свята беларускага пісьменства. Гэта падзея адбылася сёлета ў Хойніках.

.У красавіку адбылося адкрыццё новай гандлёвай кропкі ў мікрараёне “Юбілейны”, якой была дадзена прыгожая назва “Рамонак”. Плошча новага магазіна – 145 кв.м. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт уласных сродкаў райспажыўтаварыства. Было затрачана 255 млн. руб.

.Закуплена і падрыхтавана да ўстаноўкі ў  Хойніцкай ЦРБ усё абсталяванне, якое было патрэбна для рэалізацыі беларуска-японскага праекта “Тэлемедыцына”.

.У кожным з сямі сельскіх Саветаў раёна ўстаноўлены  камп’ютэр, у большасці наладжана факсімільная сувязь. Вясковы “ўрад” падключыўся да электроннай пошты дзяржаўных устаноў. На гэта былі выдзелены значныя сродкі з абласнога бюджэту.

.У ЖЭУ КЖУП “Хойніцкі камунальнік” па вул. Лермантава,1, г. Хойнікі адкрыўся разлікова-даведачны цэнтр.

.У хойніцкай ЦРБ уведзены ў эксплуатацыю сучасны ўнікальны ўльтрагукавы апарат з датчыкам. Ен значна павялічвае дыягнастычныя магчымасці. У жыхароў горада і раёна цяпер можна ўжо на ранніх стадыях выяўляць любыя захворванні, у тым ліку і анкалагічныя, сардэчна-сасудзістай сістэмы. Акрамя таго, паступіла два індыкатары для вымярэння ўнутрывочнага ціску.

.Па вул. Калесніка г. Хойнікі ўстаноўлена архітэктурная форма – “Колакал”.  Па заказу КЖУП “Хойніцкі камунальнік” яе вырабілі на Гомельскім заводзе “Цэнтраліт”.

.Пачалося  будаўніцтва сацыяльнага жылля – 60-кватэрнага пяціпавярховага  дома на 3 пад’езды каля гарадской гімназіі за кошт  сродкаў абласнога бюджэту і сродкаў, вызваленых у выніку рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 16 ад 12.07.2002 г. “Аб упарадкаванні выкарыстаных сродкаў, накіраваных на ліквідацыю вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

. У 2008 годзе быў напісаны Гімн Хойнікшчыны. Словы У. Далгалычанкі, музыка А. Сушко.

.У г. Хойнікі было газіфікавана 606 індывідуальных жылых дамоў.

.Праведзена рэканструкцыя лазні, бягучы рамонт школы-сада, устаноўлены Знак “У памяць аб чарнобыльскай трагедыі” ў аграгарадку Глінішча.

.У мікрараёне “Юбілейны” райцэнтра  праведзена частковая рэканструкцыя дарожнага пакрыцця вул. Лермантава і Калесніка.
. Па вул. Калесніка пафарбаваны дамы №№ 2е, 2ж, 7, 9, 11. Іх фасады і па новаму абсталяваныя балконы зайгралі яркімі колерамі.

.Праведзена рэканструкцыя шатровага даху раённага Дома культуры.

.Па стану на 12.12.2008 года жылфонд у Хойніках абсталяваны прыборамі ўліку вады на 82%.

.У 2008 годзе быў здадзены аграгарадок Стралічава.


Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *