Гісторыі звязуючыя ніці


У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі па ранейшаму актуальны. Сёння гэтую падзею адзначае як старэйшае пакаленне, так і моладзь. Напярэдадні свята на цэнтральнай  плошчы горада каля помніка правадыру сусветнага пралетарыяту У.І. Леніну адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і першы сакратар Хойніцкай арганізацыі КПБ Ф.А. Гвоздзеў.

Затым у першай гарадской школе быў праведзены “круглы стол” пад назвай “Гісторыі звязуючыя ніці”. Удзел у ім прынялі старшыня райсавета Г.В. Бондар, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ж.М. Чарняўская, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы М.С. Скрыпчанка і М.С. Камеш, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М.В. Гапоненка, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Н.У. Ешчанка, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” М.А. Косар, член раённай арганізацыі “Белая Русь” Л.В. Няволіна, член таварыства “Веды”  Л.М. Тупіца, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.Р. Коўзік, адказны сакратар раённай газеты “Хойніцкія навіны” У.С. Далгалычанка, дырэктар СШ   №1 г. Хойнікі Л.У. Толмач, дырэктар раённага краязнаўчага музея В.М. Гушча, вучні школ.

Кароткі экскурс у мінулае, пагадзінную хроніку кастрычніцкіх падзей зрабіла настаўніца гісторыі першай гарадской школы Н.М. Амельчанка. Удзельнікі “круглага стала” гаварылі аб значымасці Кастрычніцкай рэвалюцыі для грамадства таго часу і сучаснасці, для сусветнай гісторыі ў цэлым, аб тым, што вера ў ідэалы Кастрычніка дапамагла савецкім людзям атрымаць перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, натхняла на працоўныя подзвігі ў мірным будаўніцтве. Многія ідэі рэвалюцыі знайшлі сваё адлюстраванне ў жыцці сучаснай Рэспублікі Беларусь, стаўшы  асноўнымі напрамкамі нацыянальнай палітыкі і ідэалогіі. У Беларусі захаваны бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і адукацыя, вялікая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай абароне грамадзян, праблемам ветэранаў, моладзі, абароне мацярынства і дзяцінства, створаны ўмовы для творчага і прафесійнага росту, гарманічнага развіцця асобы.
Гучалі песні тых гадоў, вершы, прысвечаныя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі старэйшага пакалення ўспомнілі, як адзначалася гэтае свята раней, яркія эпізоды, звязаныя з ім, а моладзь прадэманстравала  веданне імён, народжаных рэвалюцыяй.


 


Уладзімір СЯМЕНАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *