Атрымалі падзякі

Законнасць і парадак

pooshhrenie…за дапамогу ў вышуку
Жыхару в. Загалле Крывіцкаму Алегу Альфонсавічу за садзейнічанне раённаму аддзелу ўнутраных спраў у вызначэнні месцазнаходжання без вестак зніклага грамадзяніна кіраўніцтвам РАУС аб’яўлена падзяка і ўручана грашовая прэмія.
У лістападзе 2016 года ў Хойніцкі РАУС з заявай па факту знікнення мужа, 1953 года нараджэння, звярнулася жыхарка в. Віць.
На працягу дзевяці дзён праводзіліся пошукі: даследавалася тэрыторыя ўздоўж р. Віць, участак мясцовасці паміж в. Барысаўшчына і Паташня, нежылыя памяшканні і дамы ў названых вёсках. Для гэтага задзейнічалі, акрамя асабовага саставу РАУС, ваеннаслужачых ваеннай часці № 5525 г. Гомель, а таксама мясцовых жыхароў з в. Паташня, Віць, Загалле, Барысаўшчына.
На дзесяты дзень пошукаў 44-гадовы жыхар в. Загалле А.А. Крывіцкі знайшоў цела загінуўшага на полі на адлегласці 300 м ад Загалля. Менавіта за гэта Алег Альфонсавіч атрымаў падзяку ад начальніка РАУС В.А. Котчанкі (на здымку).

М. ЛЕБЕДЗЕВА-ГРЫГАРОВІЧ,
старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы
аддзела крымінальнага вышуку РАУС.

…за раскрыццё крадзяжу
Словы самай шчырай удзячнасці выказала жыхарка нашага райцэнтра Г.А. Заяц у Кнізе заўваг і прапаноў раённага аддзела ўнутраных спраў у адрас начальніка аддзела крымінальнага вышуку РАУС М.М. Якуніна і оперупаўнаважанага Л.В. Невядомскага за іх умелыя і прафесійныя дзеянні па раскрыццю крадзяжу з яе сумкі немалой сумы грошай.
Дзякуючы вопыту і майстэрству гэтым супрацоўнікам РАУС літаральна на працягу сутак удалося не толькі ўстанавіць асобу злачынцы, але і дапамагчы вярнуць украдзеныя грошы.

Д. АПАНАСЮК, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *