Кліча «Хойніцкая лыжня-2017»

Образование Спорт

145268131073439-i0З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі зімовых відаў спорту сярод насельніцтва праводзіцца раённае свята «Хойніцкая лыжня». І сёлета традыцыйна яго запланавана правесці на полі, што насупраць рынку «Юбілейны» ў Хойніках.

Да ўдзелу ў эстафетных лыжных гонках запрашаюцца каманды ад працоўных калектываў (па 2 мужчыны і 2 жанчыны), каманды вучнёўскай моладзі (па 2 хлопцы і 1 дзяўчыне). Прадугледжаны таксама масавы старт для ўсіх жадаючых.

Заяўкі на ўдзел, падпісаныя ўрачом і завераныя кіраўніком арганізацыі, падаюцца ў судзейскую калегію ў дзень спартыўнага свята 15 студзеня 2017 года.

Даведкі па тэл. 8 (029) 349-20-11.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *