Заслугі юных


Вучні школ раёна прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных творчых конкурсах. І дабіваюцца нядрэнных вынікаў. Так, за 9 месяцаў бягучага года атрыманы:

.Дыплом 1-й ступені ў абласным конкурсе сярод вучняў і іх бацькоў на лепшы выраб штучных гняздоўяў і кармушак для птушак (творчы калектыў гуртка “Умелые руки”, ЦТДіЮ, кіраўнік В.А. Родзін);
. Дыплом 2-й ступені ў абласным конкурсе малюнкаў “Палессе: людзі і час” (Таццяна Цімошчанка, гімназія г. Хойнікі);
. Дыплом 1-й ступені ў абласным конкурсе дзіцячай творчасці “Кніга казак” (Юлія Зубок, Арцём Казачэнка, СШ №3 г. Хойнікі);
. Дыплом 3-й ступені ў абласным конкурсе дзіцячай творчасці “Кніга казак” (Ангеліна Караткевіч, Глінішчанскі д/с-СШ);

.Граматай упраўлення адукацыі адзначаны танцавальны гурток “Драйв” (ЦТДіЮ, мастацкі кіраўнік А.В. Ляснічая) у абласным аглядзе-конкурсе харэаграфічнай творчасці “Танцавальная карусель”.
. 2-е месца ў абласным конкурсе агітбрыгад – “Зажги костёр добра!” (каманда “Добрые сердца” Стралічаўскай СШ”).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *