На курсы перападрыхтоўкі


У хуткім часе пачнецца ўступная кампанія ў навучальныя ўстановы рэспублікі. Запаветная мара ўсіх абітурыентаў – стаць студэнтам, але, на жаль, яна не заўсёды збываецца. У такім выпадку не трэба адчайвацца. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкома выпускнікі школ могуць атрымаць накіраванне на вучобу.

Штоквартальна фарміруюцца групы прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі беспрацоўных. Напрыклад, у другім квартале гэтага года плануецца пачаць навучанне, аплачваемае дзяржавай па спецыяльнасцях “Муляр”, “Кандытар”, “Кладаўшчык”, “Машыніст”, “Аператар ПЭВМ”, “Цырульнік”, “Повар”, “Прадавец” і інш. у навучальных установах Гомеля, Рагачова, Мазыра, Мінска, Жыткавіч, Светлагорска. Навучэнцам прадастаўляецца інтэрнат і штомесячная стыпендыя. Пры неабходнасці можа быць заключаны дагавор з прадпрыемствамі раёна, і пасля атрымання спецыяльнасці чалавек будзе адразу працаўладкаваны.

Жадаючым неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з пашпартам і атэстатам аб сярэдняй адукацыі. Запісацца на курсы могуць не толькі не паступіўшыя выпускнікі школ, але і беспрацоўныя, якія ўжо маюць спецыяльнасць. Прадугледжаны курсы перападрыхтоўкі на базе сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.


А. ІЎКОВА,
вядучы спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *