Трэцяе месца на вобласці

Образование

DSC_0098Традыцыйна студзень у школьнікаў асацыі-руецца не толькі з пачаткам новай навучальнай чвэрці, але і з удзелам у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды.
На мінулым тыдні ў Гомелі прайшлі інтэлектуальныя спаборніцтвы па асноўных школьных прадметах, і былі падведзены іх вынікі. Вучні старэйшых класаў з усіх раёнаў Гомельскай вобласці змагаліся за перамогу, але фартуна ўсміхнулася толькі лепшым і самым знаходлівым.
Наш раён сёлета праславіў дзесяцікласнік Юрый Малочка (на здымку) з першай гарадской школы. Юнак заняў трэцяе месца ў абласной алімпіядзе па грамадазнаўству. Поспеху папярэднічала доўгатэрміновая падрыхтоўка пры падтрымцы настаўніка Наталлі Мікалаеўны Амельчанка.
Па словах Юры, выніковы ўдзел у абласной алімпіядзе натхніў яго рыхтавацца да вучнёўскіх змаганняў і ў наступным навучальным годзе.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *