Пачуць кожнага і дапамагчы


На “прамой лініі” 21 кастрычніка ў рэдакцыі раённай газеты на пытанні жыхароў горада і раёна адказваў начальнік ЖЭУ КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.У. Тагай. Пісаць адразу справаздачу аб яе правядзенні мы не сталі. Пачакалі пэўны час, адведзены на выкананне справядлівых просьб грамадзян.

Па скарзе жыхаркі дома № 5а па вуліцы Жукава райцэнтра была праведзена наладка ўнутрыдамавых цеплавых сетак.
.У некалькіх кватэрах па вул. Лермантава, 22,  праграваюцца не ўсе секцыі радыятара.
Праведзены работы па замене цепласетак ад цеплакамеры да цеплавога вузла дома, павялічаны дыяметр зваротнай трубы.

.Жыхарка вул. Юбілейная, 1, паскардзілася на холад у кватэры, аднак гэта не з-за недастатковага ацяплення. Дом калідорнага тыпу, дзверы ў гэты калідор адсутнічаюць, металічныя ўваходныя аўтаматычна не закрываюцца.
А.У. Тагай паабяцаў, што на калідор будуць пастаўлены драўляныя дзверы, а на металічныя ўстановяць даводчык. 

.У ванных пакоях, што ў  кватэрах па вул. Калесніка, 15а, не працуюць ручніковыя сушылкі.
Адрэгулявана сістэма гарачага водазабеспячэння, падключана помпа на зваротную трубу гарачай вады.

.В.М. Лагвіненка з вул. Жукава, 5, скардзілася на адсутнасць у іх доме са жніўня гарачай вады. Жыхары дома неаднаразова звярталіся ў “Хойніцкі камунальнік”, там  ім параілі напісаць калектыўнае пісьмо, каб знялі аплату за падагрэў вады, а мер па выпраўленню сітуацыі не прынята.
Цяпер работы ў гэтым доме вядуцца.

.У чарговы раз звярнуліся жыхары дома № 13 па вул. Паркавай, прасілі падсыпаць двор. У мінулым годзе яго падсыпалі, аднак шчэбень утрамбаваўся.
Праблемнае пытанне А.У. Тагай пераадрасаваў падрадчыку ААТ “Хойнікірамбуд”, які выконваў рамонт. Пытанне аб адсутнасці вулічнага асвятлення на Паркавай было перададзена на рэагаванне адпаведнай службе “Хойніцкага камунальніка”.

.Жыхаркі вуліцы Першамайскай вёскі Храпкаў узнялі набалелае пытанне аб затапленні вясной і восенню іх участкаў, прыдамавой тэрыторыі, вуліцы. Два гады таму чысцілі канаву, каля дома № 63 работы спынілі і больш не працягвалі. Пакуль не прыйшлі маразы жыхары просяць вырашыць іх праблему.
Пытанне для вырашэння было пераадрасавана ДЭУ-155.
Таксама часта на іх вуліцы ўзнікаюць перабоі з вадой.
На адсутнасць вады скардзіліся і жыхары вул. Палявой вёскі Храпкаў.

.Жыхар вул. Першамайская, 89,  Храпкава Л.М. Пятрэнка паскардзіўся на парыў водаправоду каля яго дома.
Як і паабяцаў А.У. Тагай, усе пытанні па вёсках, звязаныя з водазабеспячэннем, ён перадаў начальніку водаканалізацыйнай гаспадаркі раёна Д.Р. Бордаку.
У хуткім часе ўсе недахопы былі ўхілены.

.У кватэры 22 па вул. Церашковай, 1, няма ціску халоднай вады.
Прадстаіць правесці прамыўку вертыкальнага стаяка падачы вады.

.Т.У. Машук з вул. Калесніка, 7, расказала, што ў падвале іх дома стаяць каналізацыйныя сцёкі. Зрабілі адпаведную заяўку дыспетчару ЖЭУ. Сантэхнікі прыйшлі,  але работ не праводзілі.
А.У. Тагай адразу накіраваў гэта пытанне на выкананне. У выніку была праведзена рэвізія каналізацыйнай разводкі ў падвальным памяшканні, працяканне ўхілена. Пасля падсыхання будуць праведзены работы па ачыстцы і санітарнай апрацоўцы падвала.

.Жыхарка дома № 2а па вул. Міру Г.П. Мароз скардзілася  на тое, што каля аконных адкосаў у яе кватэры капае вада. Да таго ж, адсутнічае люк на дах дома.
Люк устаноўлены (ён знаходзіўся на даху). Пасля абследавання кватэры будзе ўхілена працяканне.

.Жыхары дома па вул. Міру, 2в, пыталіся, калі адновяць асвятленне дваровой тэрыторыі, якое ў жніўні было абрэзана.
Асвятленне дваравой тэрыторыі адноўлена.

.Э.У. Клімянок з вул. Савецкай, 82, пытаўся, калі будзе заменены паветраны электракабель паміж дамамі №№ 82 і 84, які пастаянна замыкае. Цікавіўся жыхар таксама і тым, калі з’явіцца пастаянны дворнік для уборкі дваровай тэрыторыі дамоў №№ 80, 82, 84.
Як патлумачыў А.У. Тагай, электракабель паміж указанымі  дамамі па тэхнічных прычынах зроблены паветраным. Ен умацаваны надзейна.
Што датычыць другога пытання, то дворнікам там працуе  Н.І. Гаджыева.



Вольга АНАТОЛЬЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *