НАШ ІВАН НАЛЁТАЎ РЫХТУЕЦЦА СТАЦЬ КАНДЫДАТАМ БІЯЛАГІЧНЫХ НАВУК

Тэрыторыя моладзі

lEkjir6YIG0У свае дваццаць пяць гадоў ён ужо з’яўляецца дзяржінспектарам Рэспублікі Беларусь па каранціну раслін. Безумоўна, шлях Івана Налётава да гэтай высокай пасады быў няпростым і цесна звязаным з навукай.
Выпускніку Хойніцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча давялося прыкласці вялікія намаганні, каб яго заўважылі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Там ён вучыўся на агранамічным факультэце па спецыяльнасці «селекцыя, насенняводства і генетыка». Першы курс для юнака быў вельмі складаным: досыць вялікая нагрузка ў галіне адукацыі плюс актыўная грамадская дзейнасць. Тады рытм яго жыцця цалкам змяніўся. Але нягледзячы на ўсе складанасці, Ваню было цікава наведваць факультатывы па біяхіміі, генетыцы, дзе вучылі ствараць гібрыды, ГМА, ЦМС і г.д. З часам усё гэта «зацягнула» стараннага студэнта, і неўзабаве ён пачаў удзельнічаць у семінарах і алімпіядах.
Акрамя адукацыйнай, Івана цікавіла і выхаваўчая частка жыцця вышэйшай навучальнай установы. На першым курсе яго назначылі старшынёй камітэта ідэалагічнай работы агранамічнага факультэта – варта было дапамагаць з адаптацыяй і прыцягваць да спецыяльнасці першакурснікаў.
На працягу ўсёй вучобы малады чалавек паказваў высокія вынікі ў галіне геннай інжынерыі, селекцыі, біяхіміі раслін, і нават напісаў работу па малекулярнай генетыцы. Яго намаганні не засталіся незаўважанымі, на трэцім курсе Ваня быў прызнаны лепшым студэнтам акадэміі (сярод пятнаццаці тысяч студэнтаў!).
Практыку ён праходзіў у навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству і селекцыі ў аддзеле «Нацыянальны банк генетычных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь». Там ён зрабіў невялікую распрацоўку па захаванасці агарозных геляў. Акрамя таго, стаў сааўтарам некалькіх навуковых артыкулаў.
Іван закончыў акадэмію з сярэднім балам 9,7. Адзнаку за дзяржаўны экзамен яму паставілі «аўтаматам» за перамогу на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства. Дыпломную работу абараніў на 10. Дарэчы, прымаў яе член-карэспандэнт, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.І. Грыб. Ён і хадайнічаў аб накіраванні Івана на работу ў НАН.
Пасля вучобы Ваня трапіў у падведамасную ўстанову – «Навукова-практычны цэнтр па бульбаводству і плодаагародніцтву» ў лабараторыю мікракланальнага размнажэння бульбы, а таксама ў лабараторыю генетыкі бульбы. Там ён паспяхова зрабіў некалькі распрацовак, быў сааўтарам эксперыментаў па мадыфікаванню бульбы.
Праз год яму, па прычыне здароўя, прыйшлося змяніць месца работы – пайшоў працаваць у прыватнае прадпрыемства ЗАТ «Беласептыка» на пасаду біёлага-распрацоўшчыка. У яго абавязкі ўваходзіла распрацоўка методык вырошчвання лекавых раслін, а таксама распрацоўка лекавых прэпаратаў на аснове расліннай сыравіны. У час работы Івана Налётава запрашалі на чытанне лекцый па генетыцы ў БДУ.
На сённяшні дзень, як ужо зазначалася вышэй, ён з’яўляецца дзяржінспектарам Рэспублікі Беларусь па каранціну раслін. Здзяйсняе кантроль над усёй фітапрадукцыяй у краіне.
Іван ужо многага дасягнуў, але, па яго словах, гэта не было б магчымым без падтрымкі мамы Л.С. Дземчанка, а таксама бабулі і дзядулі Марыі Іванаўны і Станіслава Іванавіча Лагвіновіч. Не менш вырашальную ролю адыгралі ў яго станаўленні на шляху навукі настаўнікі гімназіі г. Хойнікі. Гэта В.П. Варановіч – менавіта яна развівала яго захапленне біялогіяй і хіміяй, і Л.В. Трыбуль, якая заўсёды падтрымлівала псіхалагічна. Сягод выкладчыкаў акадэміі ён адзначае Н.А. Бараноўскую, якая дапамагла ў вывучэнні генетыкі.
Мэт у Івана шмат. Сярод бліжэйшых – сёлета закончыць міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» ў Мінску, атрымаўшы такім чынам другую вышэйшую адукацыю, рыхтавацца стаць кандыдатам біялагічных навук. Мы жадаем яму ажыццяўлення ўсіх планаў і цікавых навуковых адкрыццяў.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *